27 апреля с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Порядок обращения взыскания на заработную плату должника по исполнительным документам».
15 апреля с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия с начальником отдела принудительного исполнения Жабинковского района Теодорович Ириной Геннадьевной на тему «Порядок обжалования постановления судебного исполнителя, а также его действие (бездействие)».
Жабінкавец Г., хоць яшчэ
і малады чалавек, ды ўжо з вялікім багажом даўгоў. А гэта не можа заставацца
па-за ўвагай судовых выканаўцаў. Яны сочаць за такімі грамадзянамі і стараюцца
ў час прыняць меры, каб парушальнікі закону адказвалі за свае супрацьпраўныя
ўчынкі.
У дадзеным выпадку Г.
набраў пазык у розных арганізацыях і банкаўскіх установах, а затым, каб не
плаціць, з’ехаў у Расію. Прычым маці ён сказаў, што накіраваўся ў суседнюю
краіну на заработкі, ды нічога, як аказалася, не набыў, акрамя непрыемнасцяў.
Спрацавала так званае правіла бумеранга: лёс склаўся так, што грамадзянін
замест таго, каб жыць заможна ды прыпяваючы, стаў бяздомным і вядзе надзвычай
бедны стан жыцця. У такім выпадку адзіны сродак паспрабаваць вярнуць даўгі,
якім скарыстаюцца супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання, – гэта перадаць
выканаўчую вытворчасць у Расійскую Федэрацыю.
Больш не паедуць за рулём аўтамабіляў…
У большасці даўжнікоў у
ХХІ стагоддзі, як правіла, маецца ва ўласнасці нейкі механічны тэхнічны сродак,
найчасцей – аўтамабіль. Ім бы берагчы гэтую каштоўную ды зручную рэч на колах… Аднак
па сваім недаглядзе ды супрацьпраўных паводзінах грамадзяне нярэдка
пазбаўляюцца машын. Чаму, спытаецеся? Не апошняя з прычын – сядаюць за руль у
нецвярозым стане, а затым трапляюць на вочы інспектарам Дзяржаўтаінспекцыі.
Калі ў даўжніка ёсць пазыкі, першым, на што звычайна накладваецца арышт, і
становяцца транспартныя сродкі. Гэта прыносіць станоўчыя вынікі ў працы раённага
аддзела прымусовага выканання. Так, толькі за апошні месяц судовыя выканаўцы праз
спецыяльны электронны сайт рэалізавалі дзеля пагашэння даўгоў тры машыны
даўжнікоў.
Не заўсёды спадчына радуе
Законы трэба ведаць і
выконваць – гэта аксіёма. Яе неабходна прытрымлівацца, каб не трапіць у
непрыемную сітуацыю, як гэта аднойчы адбылося з адным з жыхароў
горада-спадарожніка. Здаецца, звычайная справа: мужчына ўступіў у спадчыну
пасля смерці родзіча. Той жыў у суседняй краіне, а ў нашым райцэнтры меў жыллё.
Прычым меў не толькі прыватны дом, але і ўласныя даўгі, назапашаныя за гады.
Чалавек, што з’ехаў за мяжу, быў адносна маладым, таму нішто не прадказвала яго
раптоўнай смерці. Так ці інакш, аднак сваяк уступіў у правы спадчыны. Тут –
нібыта гром сярод яснага неба! – і высветлілася, што разам са спадчынай на
новага ўласніка перайшлі і даўгі ад былога гаспадара… Такім чынам, яму давядзецца
пагашаць пазыкі дзесяцігадовай даўніны, да якіх грамадзянін і блізка не меў
ніякага дачынення.
У гэтым выпадку хочацца
звярнуцца да чытачоў: калі давядзецца ўступаць у спадчыну, уважліва вывучыце
ўсе дакументы і абставіны, каб не трапіць у падобную сітуацыю, што цягне ў
даўгавую яму.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага
выканання; Анатоль РОСТАЎ
25 марта с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Порядок взыскания алиментов на содержание несовершеннолетних детей».
16 марта 2026 года с 9.00 до 12.00состоится «ГОРЯЧАЯ телефонная линия»
судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ульяницкой Юлии Анатольевнына тему:
Порядок взыскания алиментов на содержание несовершеннолетних детей.
Жанчыны
зараз здольныя выконваць многія прафесійныя абавязкі, якія яшчэ адносна нядаўна
лічыліся выключна мужчынскімі. Пры гэтым прадстаўніцы прыгожай паловы
чалавецтва, апрануўшы форму з пагонамі, не губляюць сваёй прывабнасці і
абаяльнасці. Сярод жанчын, што прысвяцілі сябе няпростай справе, звязанай з
правазнаўствам, – начальнік Жабінкаўскага аддзела прымусовага выканання Ірына
Тэадаровіч.
“Лепш за
горы могуць быць толькі горы”
Ірына Генадзьеўна пераканана, што кожнага чалавека чакае ў
жыцці шлях, у якім патрэбна крок за крокам браць новыя вяршыні. Гэта
наканаванне, а таму рухацца да вызначанай мэты патрэбна штодня насуперак усяму.
Сваёй першай сапраўднай вяршыні яна дасягнула яшчэ ў зусім юным узросце. Як
такое сталася?
Яе тата Генадзь Фядотавіч Турыцын – рускі, сапраўдны
сібірак, матуля Галіна Іванаўна – беларуска з палескага запаветнага краю. Гэтыя
выдатныя людзі заснавалі сямейны саюз, які дзесяцігоддзі трымаецца на ўзаемнай
павазе і шчырым каханні. У такіх надзейных парах, створаных раз і на ўсё жыццё,
звычайна нітачка цягнецца за іголачкай. Іншымі словамі: абое – як адное, вадой
іх нават не разліць… Вось і паехала жонка за мужам у далёкі суровы край.
Праца ў Генадзя Турыцына была надзвычай адказная ды часам
і небяспечная. Што называецца, “служба дня і ночы”, як спявалася ў песні –
нефармальным міліцэйскім гімне. Ён служыў у праваахоўных органах на транспарце.
Адважны міліцыянер нават вызначыўся, калі арыштаваў узброенага злачынцу.
Бывала, такое, як жонка захварэе, бацька бярэ маленькую
дачушку, якую не было з кім пакінуць, з сабою на працу. Вёў часам допыт нейкага
парушальніка закону, а маленькая – ёй і году яшчэ не споўнілася! – ляжала побач
на стале ды гулялася. Прычым і “цацкі” былі тады вельмі незвычайныя, якіх ні ў
якой краме ні за якія грошы нельга было набыць. Адной з любімых для маленькай
Ірынкі стала… кабура ад пісталета.
– Гэтак з малаком маці ды на бацькавай працы набывала азы
юрыспрудэнцыі, – весела расказвае пра сваё маленства наша гераіня і нібыта
вяртаецца міжволі ў тыя даўнія часы.
На жаль, сібірскі клімат не спрыяў матулі. Галіна
Іванаўна нярэдка хварэла, і дактары ўсялякі раз раілі неадкладна пераязджаць у
іншае месца, дзе больш цёпла ды спрыяльна для здароўя. Сталі сур’ёзна думаць,
куды рушыць. Адказ прыйшоў хутка, бо першай і, бадай, адзінай у спісе значылася
Брэстчына – малая радзіма мамы. Як гаворыцца, родны кут і палечыць, і
накорміць. Гэтак наша заходняя вобласць з яе палескімі і пушчанскімі краявідамі
стала роднай і для Генадзя Фядотавіча, які надзвычай любіў і дасюль любіць цудоўныя
багацці прыроды. Падаравала гэтая зямля сваю ўтульнасць і гадавалай Ірынцы, хутка
стала для яе сапраўднай калыскай.
Спярша Турыцыны спыніліся ў вёсцы, адкуль паходзіла
матуля, – у Вульцы Аброўскай Івацэвіцкага раёна. Тата развітаўся з міліцэйскай службай,
замест кіцеля апрануў будаўнічую адзежу, калі вырашыў прысвяціць сябе гэтай
самай мірнай і стваральнай прафесіі, а неўзабаве паступіў вучыцца ў Брэсцкі
інжынерна-будаўнічы інстытут.
Уплыў бацькі дачка адчула і ў яго вялікім захапленні. Яго
хобі аднойчы і на ўсё жыццё стаў турызм. Генадзь Фядотавіч – вядомы падарожнік
і краязнаўца, што заўсёды гуртаваў вакол сябе юных даследчыкаў. І тыя
літаральна рваліся пад яго кіраўніцтвам даследаваць вяршыні ды высокія горныя перавалы
падчас захапляльных вандровак на Каўказ, Урал альбо Карпаты. Кожны з юных
турыстаў услед за Высоцкім з гатоўнасцю мог паўтарыць: “Лепш за горы могуць
быць толькі горы, на якіх ты пакуль не бываў”.
У адным са шматлікіх паходаў, што насіў першую катэгорыю
складанасці, быў пастаўлены своеасаблівы рэкорд. Гэта адбылося ў ліпені 1982
года на Цэнтральным Каўказе. За белыя аблокі на вышыню больш за тры тысячы
метраў сярод старшакласнікаў на гару Дангуз-Арун паднялася і Іра Турыцына. І
ўсё сваімі ножкамі, без дапамогі іншых! Дзяўчынцы было тады ўсяго дзевяць
гадоў. Цяпер, праз доўгі час, яна лічыць, што гэта і была сапраўдная школа, якая
дазваляла станавіцца мужнай, больш арганізаванай і вельмі мэтанакіраванай.
На шляху да вяршыні іх група сустрэлася з іншымі спартсменамі.
Хутка высветлілася, што тыя прыбылі для ўзыходжання на пік ажно з Германіі.
Калі немцы пабачылі маленькую альпіністку, што ўпарта нароўні з дарослымі ішла
наперад, дык толькі рукамі развялі ў захапленні ды выгукнулі амаль разам:
– О! І сваіх дзяцей пара ўжо браць у горы!
Жабінка
– месца для жыцця
У гэтым шчыра пераканана Ірына Генадзьеўна. У яе
біяграфіі наш горад узнік восенню 1978 года, і з таго часу застаецца як лепшае
месца на зямлі, куды хочацца заўсёды вяртацца. Тут дасягнуты за апошнія гады
новыя жыццёвыя вяршыні, шмат у чым лёсавырашальныя.
Так, з роднай Жабінкай звязаны самыя лепшыя моманты
жыцця. Тут дзяўчынка ў алімпійскім 1980 годзе першы раз пайшла ў першы клас. Старанна
вучылася ў школе, якая нездарма носіць гордую лічбу адзін і з’яўляецца першай і
па нумары, і па сутнасці сваёй. Што прыкметна і выдатна, Ірына Турыцына скончыла
сваю дзесяцігодку з залатым медалём!
Увесь час, пакуль наведвала ўрокі, у дзяўчыны расла
цікавасць да грамадскіх навук, а ў старэйшых класах узнікла пэўная патрэба і неабходнасць
дапамагаць людзям разбірацца ў правах ды асновах заканадаўства. А для гэтага і
самой спачатку патрабавалася атрымаць адпаведныя веды. Пагэтаму пасля
выпускнога званка, што абвясціў развітанне з дзяцінствам, Ірына падала
дакументы ў тэхнікум на аддзяленне правазнаўства. Вучылася ў беларускай
сталіцы. Навучальную ўстанову закончыла зноў жа з адзнакай, ці, як тады казалі,
з чырвоным дыпломам.
А затым у жніўні 1992 года ўладкавалася ў суд Ленінскага
раёна горада Брэста на пасаду судовага выканаўцы. І ў тым самым годзе падала
дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, каб вучыцца,
так бы мовіць, без адрыву ад вытворчасці. Неўзабаве Ірына Генадзьеўна
перавялася па месцы жыхарства ў суд Жабінкаўскага раёна. У час рэформы ў 2014
годзе служба судовых выканаўцаў была выдзелена ў самастойны аддзел прымусовага
выканання. З першых дзён існавання новай структуры і па сённяшні дзень яго
ўзначальвае Ірына Тэадаровіч.
Увесь гэты час Ірына Генадзьеўна адчувае падтрымку з боку
прадстаўнікоў сваёй сям’і. Яна атрымалася ў поўнай меры “юрыдычная”, паколькі
муж Леанід Тэадаровіч таксама звязаны з праваахоўнай справай. Прычым
праслаўленым юрыстам быў і яго тата Мікалай Мікалаевіч. Леанід, яго брат і
сястра таксама пайшлі па бацькоўскіх слядах.
Разам з мужам Ірына Генадзьеўна дала жыццё і выправіла ў
вялікі свет добрых выхаваных дзяцей. Дарэчы, старэйшая дачка Ніна па адукацыі
таксама юрыст. Прычым яна поўная цёзка сваёй бабулі, бацькавай мамы. З гэтай
прычыны нават узнікалі кур’ёзныя выпадкі, калі дзяўчына адпраўляла пасылку, а
на пошце пыталіся:
– Адпраўляе Тэадаровіч Ніна Леанідаўна Тэадаровіч Ніне
Леанідаўне: тут няма ніякай памылкі?
Не, ніякай памылкі: гэта ўнучка любімай бабулі падарунак
дасылае!
А вось малодшая дачка Ірыны Генадзьеўны Сафія хоча
прысвяціць сябе ахове прыроды. У гэтым дзяўчына ў нечым падобная на дзядулю
Генадзя Фядотавіча. Таму яна паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.
Пушкіна на факультэт прыродазнаўства. У выніку пасля заканчэння дзяўчына стане
інжынерам-эколагам.
Як вядома, сёлетні год абвешчаны Годам беларускай
жанчыны. У сувязі з гэтым Ірына Генадзьеўна выказвае свае пажаданні
прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва:
– Самае галоўнае – усім бязмежнага цярпення, бо на нашых
плячах не толькі праца, але і дом, утульнасць у ім, здароўе нашых дзяцей і ўсіх
родных людзей. Жадаю любові і ўвагі ад блізкіх. Няхай не будзе перад вамі
неадольных вяршынь. Усім вялікага і чыстага, як неба, шчасця!
Жыве ў горадзе-спадарожніку грамадзянін П., які мае, як у народзе кажуць, даўгоў, бы шаўкоў. Толькі за апошнія паўгода ён назапасіў пазык, ад якіх не можа ніяк пазбавіцца, на вельмі салідную суму ў 80 тысяч рублёў. Мужчына завінаваціўся ў асноўным дзяржаве, бо не плаціць падаткі. Акрамя таго, самы вялікі доўг ён мае ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (27 тысяч рублёў павінен вярнуць у бюджэт паводле рашэння эканамічнага суда, што засядаў у горадзе над Бугам). У адносінах да даўжніка былі прыняты ўсе належныя меры з боку супрацоўнікаў аддзела прымусовага выканання, у тым ліку накладзена забарона на яго транспартныя сродкі. Яны аб’яўлены да затрымання. Дзве машыны ўжо затрыманы прадстаўнікамі ДАІ. У выніку гэтыя аўтамабілі перададзены для продажу, і пасля рэалізацыі грошы будуць пералічаны асобе, у якой дадзеныя транспартныя сродкі знаходзяцца ў залогу.
Не трэба рукі апускаць, лепей за розум узяцца
Акрамя выпадкаў з сумным заканчэннем,
калі даўжнікі з году ў год не могуць выбрацца з павуціны сваіх пазык ды штрафаў,
на шчасце, бываюць і сітуацыі, што завяршаюцца пазітыўна. Гэтак на працягу 2025
года многія даўжнікі, у тым ліку і абавязаныя асобы, выплацілі свае даўгі. Да
іх адносіцца, напрыклад, грамадзянін Т., што амаль дзесяць гадоў не вяртаў
грошы дзяржаве за выхаванне свайго дзіцяці. А вось цяпер мужчына нарэшце ўзяўся
за розум, уладкаваўся на працу і выплаціў патрэбную суму. Пагэтаму не трэба
апускаць рукі, а неабходна старацца выплочваць даўгі, калі яны раптам
накапіліся.
Могуць быць прыняты больш адказныя меры
Жабінкавец М. упарта не жадае
працаваць, а паколькі мае даўгі, дык і пагасіць іх ніяк не можа. Мужчыну не раз
выклікалі на пастаянную камісію па каардынацыі работы ў садзеянні занятасці
насельніцтва пры райвыканкаме. На гэтую камісію грамадзяніна накіроўвалі аддзел
прымусовага выканання і крымінальна-выканаўчая інспекцыя Жабінкаўскага РАУС.
Даўжнік М. кожны раз з’яўляўся на пасяджэнні камісіі, аднак катэгарычна
заяўляў, што працуе, хоць і неафіыйна, а вось афіцыйна працаўладкоўвацца не
жадае. Пры такіх адносінах мужчыну чакаюць больш адказныя меры, бо час
угавораў, бадай, ужо мінуў. Напрыклад, будуць сабраныя матэрыялы, і грамадзянін
можа быць накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе давядзецца і ад
алкагалізму лячыцца, і працаваць прымусова.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль
РОСТАЎ
16 февраля с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Обжалование постановления судебного исполнителя, а также его действий (бездействий)».
11 февраля с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского районаТеодорович Ирины Геннадьевны на тему «Очередность удовлетворения требований взыскателей».
Перад самым Новым годам судовыя выканаўцы пабывалі ў сумесным рэйдзе з супрацоўнікамі Дэпартамента аховы. Яны наведалі не толькі даўжнікоў у горадзе-спадарожніку, але і ў шэрагу сельскіх населеных пунктаў. Паколькі рэйд адбываўся ў вечаровую пару, прысутнасць праваахоўнікаў была неабходная, каб забяспечыць бяспеку спецыялістаў АПВ. Гэткая практыка не дазваляе злосным неплацельшчыкам паводзіць сябе некарэктна, асабліва пад уздзеяннем спіртнога.
Апошні ў 2025 годзе сумесны рэйд аказаўся
даволі выніковым. Судовыя выканаўцы абследавалі маёмасны стан дзевяці
грамадзян, якія маюць запазычанасці і не спяшаюцца іх вяртаць у поўнай меры.
Пагэтаму падчас рэйду былі накладзены арышты на маёмасць і сабраны дадзеныя для
выканання выканаўчых дакументаў.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль
РОСТАЎ
Мабыць, кожнаму бывае зразумела, што станоўчы вынік можна дасягнуць толькі разам, калі практыка і прафілактыка ідуць поруч. Дзеля гэтага і працуе пастаянная камісія па каардынацыі работы ў садзеянні занятасці насельніцтва пры райвыканкаме. Супрацоўніцтва аддзела прымусовага выканання са згаданай камісіяй пачалося летам мінулага года. Яе пасяджэнні два разы на месяц рэгулярна наведвае начальнік АПВ.
За гэты час ужо ёсць станоўчыя вынікі
ўзаемадзеяння. Прынамсі, уладкаваны на працу каля дзясятка даўжнікоў, у тым
ліку злосныя неплацельшчыкі. Яны доўгі час не займаліся карыснай справай, таму
не мелі фактычна сродкаў для існавання, у тым ліку магчымасці пагашаць свае
запазычанасці, якія раслі, быццам снежны камяк. Магчыма, працаўладкаванне
пойдзе на карысць даўжнікам, дазволіць ім стаць на шлях далейшага выпраўлення.
Ёсць у раёне, на жаль, значная колькасць даўжнікоў, што не плацяць за жыллёва-камунальныя паслугі. Такіх грамадзян налічваецца каля трох соцень і, што вельмі непрыемна адзначыць, большасць з іх людзі, якім не споўнілася яшчэ і трыццаці гадоў. Як правіла, ім дастаецца арэнднае жыллё, аднак выдаткоўваць грошы за пражыванне гэтыя асобы не заўсёды спяшаюцца. Вось і копяцца даўгі, а з імі і адказнасць. Прычым сумы ў некаторых даўжнікоў дасягаюць ужо некалькіх тысяч рублёў, што можа стаць падставаю для высялення.
У выніку Жабінкаўская ЖКГ прад’яўляе выканаўчыя
дакументы на такіх гора-жыльцоў у раённы аддзел прымусовага выканання. Гэткім
чынам судовыя выканаўцы звяртаюць спагнанне на маёмасць, арыштоўваюць рахункі,
абмяжоўваюць нядобрасумленных неплацельшчыкаў у карыстанні сотавай сувяззю, у
выездзе за мяжу або кіраванні транспартнымі сродкамі.
19 января с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Меры по обеспечению исполнения исполнительного документа».
14 января с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского районаТеодорович Ирины Геннадьевны на тему «Размер удержаний из заработной платы и приравненных к ней доходов».
1 января 2026 г.
вступает в силу Закон Республики Беларусь от 12 июля 2025 г. № 87-З «Об
изменении законов по вопросам исполнительного производства», которым вносятся
существенные изменения в законы Республики Беларусь от 24 октября 2016 г. №
439-З «Об исполнительном производстве» и 440- з «О судебных исполнителях».
Одним
из основных изменений Закона № 87-З является цифровизация процесса проведения
торгов по реализации имущества должника:
Торги
по реализации арестованного имущества проводятся, как правило специализированной
организацией по поручению судебного исполнителя и под его контролем.
Закон
№ 87-З предусматривает, что уведомление сторон исполнительного производства
будет осуществляться посредством размещения информации на электронной торговой
площадке (официальном сайте в глобальной компьютерной сети Интернет)
специализированной организацией.
Размещение
документов, оформляющих процесс торгов, на электронной торговой площадке удобно
и для участников торгов, и для сторон исполнительного производства, которые в
режиме реального времени смогут наблюдать за ходом реализации имущества,
поскольку и должник, и взыскатель заинтересованы в том, чтобы имущество было
продано по максимально возможной цене.
Цифровизация
процесса проведения торгов также обеспечит прозрачность действий по реализации
имущества должника, снижение коррупционных рисков, повышение оперативности
получения информации.
15 декабря с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Очередность удовлетворения требований взыскателя».
10 декабря с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского районаТеодорович Ирины Геннадьевны на тему «Порядок приостановления и возобновления исполнительного производства».
19 ноября с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Отказ в возбуждении исполнительного производства».
10 ноября с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Права сторон в исполнительном производстве».
8 октября с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Реализация арестованного имущества».
Контактный телефон 6-06-48.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
17 сентября с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Права и обязанности сторон в исполнительном производстве».
8 сентября с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Порядок принудительного исполнения судебных постановлений и иных исполнительных документов».
Контактный телефон 35-4-27.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
27 августа с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Порядок обращения взыскания на заработную плату и приравненные к ней доходы». Контактный телефон6-06-48.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
11 августа с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему: «Взыскание по исполнительным документам с граждан». Контактный телефон 35-4-27.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
18 июня с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Сроки предъявления исполнительных документов к исполнению. Порядок возбуждения исполнительного производства». Контактный телефон 6-06-48.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
9 июня с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Меры по обеспечению исполнения исполнительного документа». Контактный телефон 35-4-27.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
19 мая с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Порядок взыскания алиментов на содержание несовершеннолетних детей».
Контактный телефон 35-4-27.
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
14 мая с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему: «Очерёдность удовлетворения требований взыскателей».
Контактный телефон 6-06-48.
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
21 апреля с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Обжалование постановления судебного исполнителя, а также его действий (бездействий)».
Контактный телефон 35-4-27.
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
9 апреля с 9.00 до 12.00состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Размер удержаний из заработной платы и приравненных к ней доходов».
Контактный телефон 6-06-48.
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
26 марта с 9.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия начальника отдела принудительного исполнения Жабинковского района Ирины Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧ на тему «Меры по обеспечению исполнения исполнительного документа».
Контактный телефон 6-06-48.
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
10 марта с 9.00 до 12.00 состоится горячая телефонная линия судебного исполнителя отдела принудительного исполнения Жабинковского района Юлии Анатольевны УЛЬЯНИЦКОЙ на тему «Реализация арестованного имущества».
Контактный телефон 35-4-27.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем
Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
12 февраля с 9.00 до 12.00состоится
прямая телефонная линия начальника отдела принудительного
исполнения Жабинковского района Ирины
Геннадьевны ТЕОДОРОВИЧна тему «Порядок обжалования
постановления судебного исполнителя, а также его действие (бездействие)». Контактный
телефон6-06-48.
Нярэдка мы згадваем шматдзетныя сем’і выключна ў станоўчым кантэксце. Канечне, прыемна пісаць, калі бацькі і дзяцей маюць шмат, і ў доме іхнім лад. Аднак часам, на жаль, бывае і такое, што не толькі сям’я вялікая, але й праблемы ў ёй немалыя, у тым ліку з-за даўгоў, што копяцца, быццам снежны камячок.
Жабінкавец Ф. і яго жонка з тых, хто жывуць з такімі пазыкамі. Грамадзянін, купляючы мэблю для дома, завінаваціўся ў гандлёвай фірмы тысячу рублёў. Ён абяцаў вяртаць грошы з растэрміноўкай, аднак, аказалася, нічога выплочваць не збіраўся. У выніку спагнальнік звярнуўся ў раённы аддзел прымусовага выканання па ўтрыманне з Ф. грошай у поўным аб’ёме.
Як аказалася, адрас, указаны ў выканаўчым дакуменце, па якім быццам пражывае даўжнік, на той час ужо не адпавядаў рэчаіснасці, паколькі Ф. з сям’ёй перасяліўся у новы дом. Да слова, і жонка Ф. таксама была вядома судовым выканаўцам як даўжніца, таму і муж хутка знайшоўся. Мужчына быў папярэджаны: калі ён не вярне грошы за прыдбаную мэблю, на яго будуць накладзены розныя меры прымусовага характару. І ўсё ж мужчына вырашыў не плаціць у поўнай меры свае пазыкі. Але жартаваць з законам не варта.
У выніку і тэлефон яго змоўк, і тэлевізар перастаў перадачы ды фільмы дэманстраваць, і права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі Ф. пазбавіўся. Акрамя таго, ён атрымаў абмежаванне ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы і ў наведванні ігральных устаноў. І вось цуд! Гэтага хапіла, каб Ф. адразу і грошы знайшоў, і пагасіў астатак доўга.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль РОСТАЎ
Больше
новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по
ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное
цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна
размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.