
Мабыць, кожнаму бывае зразумела, што станоўчы вынік можна дасягнуць толькі разам, калі практыка і прафілактыка ідуць поруч. Дзеля гэтага і працуе пастаянная камісія па каардынацыі работы ў садзеянні занятасці насельніцтва пры райвыканкаме. Супрацоўніцтва аддзела прымусовага выканання са згаданай камісіяй пачалося летам мінулага года. Яе пасяджэнні два разы на месяц рэгулярна наведвае начальнік АПВ.
За гэты час ужо ёсць станоўчыя вынікі ўзаемадзеяння. Прынамсі, уладкаваны на працу каля дзясятка даўжнікоў, у тым ліку злосныя неплацельшчыкі. Яны доўгі час не займаліся карыснай справай, таму не мелі фактычна сродкаў для існавання, у тым ліку магчымасці пагашаць свае запазычанасці, якія раслі, быццам снежны камяк. Магчыма, працаўладкаванне пойдзе на карысць даўжнікам, дазволіць ім стаць на шлях далейшага выпраўлення.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
