
Наколькі часам непадрыхтаванымі да дарослага жыцця бываюць маладыя людзі. Адна такая пара стварыла новую сям’ю. Здаецца, наколькі цудоўны рамантычны пачатак, нават хочацца пажадаць ім у сумесным жыцці ўсяго найлепшага. Але нешта ў “зялёнай” сям’і з самага пачатку пайшло не так. Прынамсі, малады муж, каб дагадзіць жонцы, вырашыў залезці ў крэдыты. Аднак, мабыць, забыўся аб простай ісціне: бярэш чужое, а вяртаць давядзецца сваё, ды яшчэ і з вялікімі працэнтамі! У выніку маладзён зараз апынуўся ў даўгах, як у шаўках! Як разлічвацца за пазыку, ды яшчэ жыць штодня – вялікае пытанне…
Мужчына працуе, аднак заробленыя сродкі не даходзяць да яго кішэні. Утварылася зачараванае кола, і выхаду з яго малады чалавек не бачыць. Ягоны прыклад павінен і іншым стаць навукаю, каб раптоўна не апынуцца ў падобнай непрыемнай сітуацыі.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе
Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
