Гэтак можна і без жылля застацца

Ёсць у раёне, на жаль, значная колькасць даўжнікоў, што не плацяць за жыллёва-камунальныя паслугі. Такіх грамадзян налічваецца каля трох соцень і, што вельмі непрыемна адзначыць, большасць з іх людзі, якім не споўнілася яшчэ і трыццаці гадоў. Як правіла, ім дастаецца арэнднае жыллё, аднак выдаткоўваць грошы за пражыванне гэтыя асобы не заўсёды спяшаюцца. Вось і копяцца даўгі, а з імі і адказнасць. Прычым сумы ў некаторых даўжнікоў дасягаюць ужо некалькіх тысяч рублёў, што можа стаць падставаю для высялення.

У выніку Жабінкаўская ЖКГ прад’яўляе выканаўчыя дакументы на такіх гора-жыльцоў у раённы аддзел прымусовага выканання. Гэткім чынам судовыя выканаўцы звяртаюць спагнанне на маёмасць, арыштоўваюць рахункі, абмяжоўваюць нядобрасумленных неплацельшчыкаў у карыстанні сотавай сувяззю, у выездзе за мяжу або кіраванні транспартнымі сродкамі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.