
Юнак гадаваўся ў абавязанай сям’і. Хоць ён і меў маці, але ж яна была пазбаўлена права мацярынства. Час ішоў, хлопчык вырас. Малады чалавек, аб выхаванні якога клапацілася дзяржава, атрымаў мэтавае накіраванне на вучобу ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. Ды вось наведваць заняткі, каб стаць добрым спецыялістам, не хацеў. Акрамя таго і даўгоў накапіў ужо больш, чым на 10 тысяч рублёў.
Асобай маладога чалавека зацікавіліся судовыя выканаўцы. Калі прыйшлі ў інтэрнат, дзе жыве даўжнік, дык былі непрыемна ўражаны страшным беспарадкам і антысанітарыяй у пакоі. Тут, мабыць, не прыбіраліся ніводнага разу. Сярод маёмасці, якую можна было рэалізаваць для пагашэння запазычанасці, аказаўся толькі мабільны тэлефон. На яго спецыялісты аддзела прымусовага выканання ў рэшце рэшт і наклалі арышт, забраўшы каштоўную рэч для пагашэння даўгоў.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе
Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%