Сумесны рэйд быў выніковым

Перад самым Новым годам судовыя выканаўцы пабывалі ў сумесным рэйдзе з супрацоўнікамі Дэпартамента аховы. Яны наведалі не толькі даўжнікоў у горадзе-спадарожніку, але і ў шэрагу сельскіх населеных пунктаў. Паколькі рэйд адбываўся ў вечаровую пару, прысутнасць праваахоўнікаў была неабходная, каб забяспечыць бяспеку спецыялістаў АПВ. Гэткая практыка не дазваляе злосным неплацельшчыкам паводзіць сябе некарэктна, асабліва пад уздзеяннем спіртнога.

Апошні ў 2025 годзе сумесны рэйд аказаўся даволі выніковым. Судовыя выканаўцы абследавалі маёмасны стан дзевяці грамадзян, якія маюць запазычанасці і не спяшаюцца іх вяртаць у поўнай меры. Пагэтаму падчас рэйду былі накладзены арышты на маёмасць і сабраны дадзеныя для выканання выканаўчых дакументаў.

Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.