З такім лозунгам па жыцці ідзе і за сабою іншых вя-дзе заслужаны трэнер Беларусі, ганаровы грамадзянін Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў, лаўрэат прэміі тэлеканала АНТ “Гонар нацыі” Анатоль УСЕНКА. 23 верасня гэтага надзвычай цікавага чалавека віталі ў трэцяй гарадской, дзе вучні актыўна займаюцца футболам, і школе-інтэрнаце.
Анатоль Іванавіч завітаў з пачэснай місіяй — прэзентаваць сацыяльны праект Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола і УЕФА “Футбол у кожным сэрцы”. Акцыя ахоплівае навучальныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. У іх выхаванні Анатоль Усенка прымае дзейсны ўдзел. Да слова, ён працуе з нацыянальнай камандай па міні-футболе сярод слабавідушчых, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам свету і чатыры разы ўзнімалася на вышэйшую ступеньку ў Еўропе.
У імгненне вока сваю любоў да жыцця госць перадаў выхаванцам школы-інтэрната.
— Праз 30 год мне будзе 105 гадоў, — бадзёра пачаў размову трэнер. — Практычна не прымаю таблеткі, бо раблю ранішнюю зарадку нават у дождж. І вам раю не баяцца фізкультуры. Працую з сямюдзесяццю татальна глухімі дзецьмі і дваццаццю, якія маюць першую ці другую групы па зроку. Ваш лёс у вашай галаве і нагах. Як толькі пашкадуеце сябе — прайграеце. Жыццё стараецца паставіць кожнаму падножку, а якая наша задача?
— Устаць і ісці, — адказалі дзеці.
— Трэба абавязкова да нечага імкнуцца, — падхапіў Анатоль Іванавіч. — За 17 год праз маю каманду прайшлі 37 чалавек. Усе яны маюць вышэйшую адукацыю. У спаборніцтвах ад Барселоны да Сан-Паўлу — яны лепшыя! Бо імкнуліся да поспеху і цудоўна ведалі: няма нічога немагчымага. Немагчымае магчыма!!! Яны прыслухоўваліся да мяне як старэйшага і больш вопытнага. Футбол дорыць шчасце. Ён дазваляе пабачыць не толькі свет, але і выдатных людзей. Мне пашчасціла сустракацца з касманаўтамі, рознымі важнымі асобамі такімі, як каралева Іарданіі, і, канечне, футбалістамі — Львом ЯШЫНЫМ, Эдуардам СТАЛЬЦОВЫМ, Эдуардам МАЛАФЕЕВЫМ, Мішэлем ПЛАЦЕНІ.
З асаблівай пяшчотай Анатоль Усенка гаворыць пра бацькоў:
— Дзеці павінны жыць з татам і мамай. Я ведаю, што кажу. Так сталася, што з сямі гадоў я выхоўваўся ў дзіцячым доме. Але дасюль з пяшчотай успамінаю бацькоў, якія падаравалі мне жыццё. А цяпер усю сваю пяшчоту, нерастрачаную любоў з радасцю дару ўнукам. Вельмі шмат у нашым жыцці значыць дабрыня. Для сябе я вызначыў даўно, што дабрыня — гэта калі глухі цябе пачуе, а сляпы — пабачыць…
Асобна госць расказаў і нават паказаў на відэа ўрывак з перадачы “Гонар нацыі”. Ён адзіны з беларускіх трэнераў, якому прапанавалі паў-дзельнічаць у гэтым тэлепраекце.
Напрыканцы даверлівай размовы, якая захапіла вучняў, цікавы госць пажадаў выхаванцам школы-інтэрната:
— Усё ў свеце магчыма. Рабяты, не дазваляйце, каб вас шкадавалі, вы самі ўсіх можаце пашкадаваць. Я шчаслівы, што сустрэў такіх харошых, прыгожых, добрых дзяцей. Ад нашай сустрэчы я цэлы тыдзень буду ў эйфарыі, быццам на крылах лятаць. У мяне ёсць медаль, а на ім важныя, амаль галоўныя словы: “Немагчымае магчыма”. Памятайце пра гэта.
А каб памяць была яшчэ мацнейшай, Анатоль Усенка падарыў школе мячы і іншыя рэчы, патрэбныя сапраўдным футбалістам.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Наталлі АЛЯКСЕЙЧЫК
Герой нашего времени
Спорт… Какое лаконичное слово, но сколько всего это слово в себя вобрало? Это и сила, и мужество, и здоровье, и прежде всего воспитание в себе нравственности.
23 сентября в Жабинковской специальной школе-интернате состоялась встреча с заслуженным тренером Республики Беларусь по мини-футболу Анатолием Ивановичем УСЕНКО.
Да… Давно нам не приходилось встречаться с такими талантливыми людьми. На первый взгляд, это обычный мужчина, невысокого роста, среднего телосложения, но как только он начал рассказывать о себе, о своей работе, о достижениях футбольной белорусской команды, то стало ясным: это личность, это человек с большой буквы, это герой нашего времени.
Анатолий Иванович с теплотой рассказал детям о том, как он воспитывался в Червеньском детском доме, сколько сил и терпения вложили в детские души педагоги, как ежедневно они заботились о детях, о их будущем, ведь педагоги уже тогда понимали, что из этих детдомовских ребят вырастут будущие граждане нашей страны. Каждый из них будет трудиться на своём рабочем месте, будет вносить свой вклад в развитие той или иной отрасли народного хозяйства.
Анатолий Иванович Усенко избрал спортивную деятельность. С детства он увлёкся спортом, а в будущем это переросло в профессиональную игру в футбол.
Проходят годы, накапливается жизненный опыт, и человек по ступенькам поднимается вверх. Кто-то уходит из большого или малого спорта в другую деятельность, а кто-то становится тренером, а говоря проще – профессиональным педагогом.
Анатолий Иванович Усенко стал тренировать белорусских ребят для игры в футбол и достиг высоких результатов как главный тренер национальной команды Беларуси по мини-футболу среди слабовидящих. Он показал воспитанникам нашей школы, как можно побеждать даже с плохим зрением, как можно выводить нашу страну на мировой уровень.
А как великолепно этот человек невысокого роста умеет разговаривать с детьми! Держать около двух часов детскую аудиторию в пристальном внимании к себе сможет не каждый педагог.
Мы посмотрели небольшой отрывок из передачи «Гордость нации», где Анатолий Усенко рассказывал о своих ребятах, о своей работе, о достижениях. Главный тренер национальной сборной по мини-футболу не хотел идти на эту передачу, но воспитанники его уговорили. И это замечательно!
Анатолий Иванович показал ребятам Жабинковской специальной школы-интерната, что можно заниматься спортом, имея проблемы со зрением, слухом либо чем-то другим, не взирая ни на что. Он подарил школе мячи, брошюры, сувениры в знак памяти об этой встрече.
Накануне Дня учителя я поздравляю всех педагогов района с этим праздником и желаю быть такими же профессионалами, как Анатолий Иванович Усенко. Это действительно герой нашего времени.
Инна ГРИНЬ


Popularity: 1%