Старт пакаленняў

У Брэсце адбыўся абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў “Фестываль па плаванні «Старт пакаленняў»”. Наш раён прадстаўлялі восем школьнікаў з першай і трэцяй гарадскіх школ: Арсеній Макасюк, Ганна Шыдловіч, Ілля Пархуцік, Данііл Батуля, Ганна Воўк, Вера Меляшэвіч, Назар Самускевіч і Вера Яновіч. У сямейнай эстафеце ўдзел прынялі Лугоўскія: мама Кацярына Сяргееўна, тата Мікалай Васільевіч і дачка-другакласніца Марыя. Сям’ю ўзнагародзілі дыпломам ІІ ступені. Юная плыўчыха Вера Яновіч у асабістым заліку заняла трэцяе месца. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых спартыўных дасягненняў!

Спартакіяда школьнікаў

29-30 сакавіка на базе СШ № 3 у рамках спартакіяды школьнікаў адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў. У іх прынялі ўдзел каманды трох гарадскіх, Ленінскай, Ракітніцкай і Старасельскай школ. Па выніках спаборніцтваў першае месца заваявалі гаспадары валейбольнай пляцоўкі, другое — у каманды з Ракітніцы, трэцяе — у старасельцаў. А вось сярод дзяўчат у гэтай гульні перамогу святкавалі валейбалісткі з другой гарадской школы.

Турнір па піянерболе

У суботу, 2 красавіка, у гульнявой зале дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбыўся турнір па піянерболе, ініцыяваны клубам “Дэльта”, інспекцыяй па справах непаўнагадовых РАУС і райкамам БРСМ. Падчас гульні юнакі і дзяўчаты атрымалі зарад бадзёрасці, а па завяршэнні — падарункі ад арганізатараў.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: unranked

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top