На базе СДЮШАР у мінулую суботу адбылося цікавае мерапрыемства “Спартыўная сям’я”. Яе арганізатарамі выступілі раённае аб’-яднанне прафсаюзаў і фізкультурна-спартыўны клуб “Дэльта”.
За званне лепшай зма-галіся восем каманд: сем’і Баевых “Брыкецікі” (“Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”), Ядрэўскіх “Камета” (ветстанцыя), Лугаўскіх “Малышы” (Ленінскі сельсавет), “Прыймачукоў “Ну, пачакай!” (Маціевіцкая школа), Лядавых “Паўночнае ззянне” (ветстанцыя), Карпукоў “Сямейка” (СШ № 3), Пятрэнкаў “Усмешка” (ААТ “Хмелева”) і Панасюкоў “Фартуна” (камбікормавы завод).
Распачалася спартакіяда знаёмствам. Мамы і таты з дзецьмі арыгінальна і ярка прадстаўлялі сваю каманду, нават падрыхтавалі музычныя нумары, фокусы з хімічнымі рэактывамі і малюнкамі. Інтэлектуальны конкурс змяніўся спартыўнымі. Удзельнікі абводзілі кеглі, траплялі тэнісным мячыкам у вядро (“калодзеж”), цэліліся ў дзясятку ў дартсе, скакалі ў даўжыню, на адной назе і на скакалцы, бегалі ў эстафеце “паравозікам”. Таты памераліся сіламі ў армрэслінгу. Кожны конкурс выклікаў у бацькоў і дзяцей хвалю эмоцый і азарту. Было прыемна бачыць, як сыночкі-дачушкі падтрымлівалі мам-татаў і наадварот, адчувалася, што мерапрыемства яшчэ больш аб’яднала ўдзельнікаў!
Нарэшце доўгачаканае аб’яўленне пераможцаў. Першае месца заняла сям’я Карпукоў, другое — Панасюкоў і трэцяе — Лядавых. Усе канкурсанты атрымалі заслужаныя ўзнагароды і пада-рункі ад арганізатараў і прафсаюзых арганізацый, якія яны прадстаўлялі.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
