Вясёлыя старты

У мінулую суботу, 11 снежня, у гульнявой зале Жабінкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбылася надзвычай цікавая і эмацыянальна напружаная спартландыя. Арганізавалі яе прадстаўнікі спартыўнага клуба “Дэльта”, інспекцыі па справах непаўнагадовых РАУС і райкама БРСМ.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі практыкаванні з мячамі, абручамі, тэніснымі ракеткамі, адгадвалі загадкі на алімпійскую тэматыку, дэманстравалі спрыт, вынослівасць і жаданне быць першымі. І ім гэта ўдалося!
Напрыканцы спартландыі юных спартсменаў чакалі ўзнагароды: граматы, медалі і нават смачныя салодкія прызы!
Фота Святланы КІСЛАЙ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.