На возеры ля вёскі Новае Бярозаўскага раёна ў мінулую суботу ладзіліся спаборніцтвы па спартыўнай зімняй лоўлі рыбы сярод работнікаў “Брэстаблгаза”, прысвечаныя 50-годдзю стварэння пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Каманда з Жабінкі з чатырох чалавек прыняла ў іх удзел. Надвор’е паспрыяла рыбаловам-спартсменам — рыба добра бралася, і хутка ля лунак каманд красаваўся нядрэнны ўлоў. Жабінкаўцам крыху не хапіла да перамогі, аднак цудоўны настрой і спартыўны азарт усё кампенсавалі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%