У суботу на базе СДЮШАР Жабінкаўскага раёна праходзіў турнір па плаванні сярод юнакоў і мужчын, арганізаваны фізкультурна-спартыўным клубам “Дэльта”. Падтрымаць плыўцоў у трох узроставых групах (18-29 гадоў, 30-39, 40 і старэйшыя) прыйшлі юныя спартсмены. Дзеці вельмі перажывалі за братоў і татаў, якія на водных дарожках выкладваліся, каб хутчэй прыйсці да фінішу. Затое з якім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўручалі ўзнагароды татам, як ганарыліся імі! Ілья Андрасюк, Андрэй Супрун, Аляксандр Лісавец, Павел Панасюк, Дзмітрый Козел і іншыя ўзнімаліся на п’едэстал гонару па медалі, дыпломы і статуэткі. Было вельмі эмацыянальна! Сапраўднае сямейнае свята атрымалася!
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
