
У судзе, напэўна, стане ясна, чым не дагадзілі Барысу Б. работнікі міліцыі, што ён, ажыццявіўшы доступ да глабальнай кап’ютарнай сеткі інтэрнэт, вынес паклёп на двух супрацоўнікаў райаддзела унутраных спраў. За абразу Барысу давядзецца адказваць паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Другі “герой” Яўген К. у прыёмным аддзяленні райбальніцы, каб перашкодзіць старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі выконваць свае службовыя абавязкі, стукнуў праваахоўніка па назе. Хуліганскі Яўгенаў учынак падпадае пад артыкул 364 КК.
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Віталя ГАЛЕНЧУКА матэрыял падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
