Даўгі перашкаджаюць жыць некаторым жабінкаўцам

Гэта ў помным сэнсе не зусім ардынарная сітуацыя. Яна тычыцца адной з жабінкаўскіх сем’яў, якую цяжка назваць удачнай і шчаслівай. Хоць падмурак, якім звычайна з’яўляюцца дзеці, муж і жонка заклалі, нарадзіўшы маленькіх. Ды вось гадаваць сваіх атожылкаў бацькі не надта хацелі – “даверылі” гэтую клопатную справу дзяржаве. Прычым жанчына і зараз носіць пад сэрцам ужо трэцяе дзіця.

Ні ён, ні яна не жадаюць працаваць, хоць і працаўладкаваныя. А значыцца, даходаў не маюць і пагашаць доўг перад дзяржавай як абавязаныя асобы, адпаведна, не могуць. Акрамя таго, супраць мужчыны ўзбуджана адразу дзве крымінальныя справы.

Паводле судовых прыгавораў ён павінен выплаціць штрафы, але рабіць гэта не спяшаецца. А вось яго жонка і сама стала ахвярай злачынства. Цяпер яна патрабуе, каб скрадзеныя ў яе грошы былі спагнаны са злодзея.

Такім чынам, даўжніца адначасова з’яўляецца і спагнальнікам. Ды вось незадача: тыя грашовыя сродкі адразу будуць накіраваны на пагашэнне запазычанасці, якую мае жанчына, што не клапоціцца пра сваіх непаўнагадовых дзяцей.

Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Антон БЕРАСТОК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.