Прафсаюзы Беларусі падалі ў Міжнародную арганізацыю працы прадстаўленне аб парушэнні краінамі Еўрапейскага саюза шэрагу канвенцый МАП. Аб гэтым паведаміў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА. Пра стаўленне да згаданага дакумента спыталіся ў прафсаюзных актывістаў Жабінкаўшчыны.
Ніна КАЛЫБСКАЯ:
— Ініцыятыва, агучаная Міхаілам Сяргеевічам, — чарговая спроба пабудаваць дыялог з міжнароднымі арганізацыямі, дзе, мабыць, не існуе разумення, што санкцыі, накладзеныя на Беларусь, шкодзяць найперш чалавеку працы. Прычым, парушаюцца абавязацельствы, якія заходнія краіны ўзялі на сябе ў рамках дакументаў МАП. Прынамсі, размова ідзе пра Канвенцыю аб палітыцы ў галіне занятасці і Канвенцыю адносна дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў. Ёсць спадзяванне, што МАП захавае сваю аб’ектыўнасць і ўстане на абарону інтарэсаў працаўнікоў нашай краіны, як гэта прадпісана Статутам і галоўнымі дакументамі арганізацыі. Са свайго боку, выказваю падтрымку ініцыятыве, агучаную Федэрацыяй прафсаюзаў.
Таісія БАРАНЧУК:
— Як кіраўнік пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і проста чалавек неабыякавы, прачытала ў сацыяльных сетках інтэрв’ю з Міхаілам Ордай. Цалкам падтрымліваю яго разважанні і лічу, што Міжнародная арганізацыя працы павінна пасадзейнічаць, каб прыпыніліся незаконныя дзеянні супраць працоўных Беларусі.
Людміла ВАЛЕТАВА:
— Паводле Філадэльфійскай дэкларацыі, прынятай у 1944 годзе, усе людзі, незалежна ад расы, веры або полу, маюць права на матэрыяльнае і духоўнае развіццё ва ўмовах свабоды і годнасці, эканамічнай устойлівасці і роўных магчымасцей. У дэкларацыі прапісана і тое, што праца не з’яўляецца таварам. Аднак цягам некалькіх гадоў заходнія краіны прымяняюць санкцыйны рух да Беларусі, а значыць, і ў адносінах да нашых людзей. Гэта адбіваецца на дзейнасці прадпрыемстваў і працаўнікоў, якія пазбаўляюцца прыбыткаў і годнага ўзроўню жыцця. Лічу, самая важная задача прафсаюзаў — гэта абарона сацыяльна-эканамічных правоў і работнікаў. Таму я падзяляю і падтрымліваю дзеянні і пазіцыю ФПБ, скіраваную на сацыяльную падтрымку працоўных калектываў ва ўмовах санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь. Спадзяюся, што Міжнародная арганізацыя працы выканае свае абавязкі па садзейнічанні сацыяльнай справядлівасці і абароне правоў і інтарэсаў працаўнікоў нашай краіны.
Яўгенія ЛЯЎЧУК:
— Прафсаюзная пярвічка Жабінкаўскай ЖКГ выступае за прадстаўленне ФПБ, накіраванае ў Міжнародную арганізацыю працы з асуджэннем дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў. Лічым, што кіраўніцтва краіны абавязана і надалей забяспечваць роўныя ўмовы працы для ўсіх працоўных у нашай краіне. Гэта трэба для шчаслівага жыцця насельніцтва, каб атрымліваць годную заработную плату, гадаваць і выхоўваць сваіх дзяцей і ўнукаў. Урад Беларусі і кіраўнікі арганізацый павінны актыўна прымаць меры, каб у няпростых сучасных умовах абараняць лю-дзей, рабіць мінімальным уплыў санкцый на працаўнікоў.
Шмат робіцца ўжо зараз. Так, прафсаюзы прадпрыемстваў усебакова дапамагаюць сваім работнікам. Найперш матэрыяльна падтрымліваюць тых, хто мае працяглую хваробу, жыве ў маламаёмасных ды няпоўных сем’ях. Праводзяцца і разавыя выплаты да прафесійных святаў, 8 Сакавіка і Дня маці, да пачатку навучальнага года, Калядаў ды Новага года, заахвочванні за ўдзел у спаборніцтвах, іншыя выплаты, прадугледжаныя калектыўным дагаворам.
Гутарыў Анатоль РОСТАЎ
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
