Паміж Жабінкаўскай школай-інтэрнатам і трэцяй гарадской — літаральна лічаныя крокі. Як вядома, у Беларусі сёлета праходзіць рэспубліканская краязнаўчая акцыя “Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы”. Менавіта з гэтай нагоды васьмікласнікі з інтэрната 23 мая пераадолелі невялікую адлегласць, каб пагрузіцца ў… мінулае і наведаць міні-музей “Беларуская хатка”, размешчаны ў СШ № 3. Тут вучні школы-інтэрната даведаліся, як жылі продкі, пазнаёміліся са старадаўнімі рамёствамі. Экскурсія выклікала вялікую цікавасць. І не дзіўна, бо некаторым музейным экспанатам (жалезным прасам, глінянаму посуду) ужо больш за сотню гадоў. Вандроўкі для хлопчыкаў і дзяўчынак у мінулае ў Год гістарычнай памяці працягнуцца.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
