Праводзіць даследаванне будзе Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім саюзе грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый». «Мы звярнуліся да БКМА, паколькі ў гэтай арганізацыі ёсць станоўчы вопыт правядзення такіх даследаванняў, грамадзянскага кантролю за выбарчым працэсам у папярэднія кампаніі 2010 і 2015 гадоў», — адзначыў Уладзімір Пярцоў. Ён нагадаў, што гэтыя даследаванні былі «даволі блізкія да рэзультатаў галасавання і практычна поўнасцю супадалі з рэзультатамі exit poll, якія праводзілі іншыя знакамітыя замежныя арганізацыі».
«Запыт на аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні ёсць. У нашым выбарчым працэсе павінны прысутнічаць цывілізаваныя формы сацдаследаванняў», — падкрэсліў дырэктар МДТРК «Мір» у Беларусі.
У сваю чаргу старшыня БКМА Павел Алекса звярнуў увагу, што Маладзёжная лабараторыя сацдаследаванняў мае пасведчанне аб акрэдытацыі (нумар 000037), атрыманае ў камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН. «У склад лабараторыі ўваходзяць кампетэнтныя спецыялісты: сацыёлагі, палітолагі, навуковыя кансультанты. Сацдаследаванні яны праводзяць на міжнародным узроўні па агульнапрызнаных універсальных методыках», — сказаў ён.
«У нас распрацавана і ўжо апрабавана апытальная сетка. Ёсць інтэрв’юеры з вопытам работы. Мы гатовы да правядзення такога маштабнага сур’ёзнага даследавання», — заявіў старшыня БКМА.
Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя exit poll, у час якой журналістам таксама паказалі форму, у якой будуць працаваць інтэрв’юеры.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
