КАНТРАЛЯВАЦЬ ПРАВЯДЗЕННЕ EXIT POLL НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА БУДУЦЬ МІЖНАРОДНЫЯ ЭКСПЕРТЫ

Кантраляваць правядзенне exit poll на выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць міжнародныя і нацыянальныя эксперты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пярцоў праінфармаваў, што прадстаўніцтва МДТРК «Мір» у Беларусі звярнулася да міжнародных экспертаў, каб забяспечыць кантроль за выкананнем высокіх сусветных стандартаў апытання. «Мы ўжо накіравалі запрашэнні многім экспертам у шэраг краін. Гэта Вялікабрытанія, Аўстрыя, Швецыя, Польшча, Расія, Арменія і іншыя дзяржавы», — сказаў ён.

Некаторыя адказы ужо атрыманы. Аднак дырэктар МДТРК пакуль не стаў удакладняць, з якіх менавіта краін. «Чакаем адказу ад усіх запрошаных экспертаў і змянення абмежаванняў, якія цяпер дзейнічаюць у некаторых еўрапейскіх дзяржавах у сувязі з эпідэміяй каранавіруса», — растлумачыў ён. Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, ініцыятары exit poll разлічваюць, што з 1 жніўня пацвердзяць свой удзел яшчэ некалькі вядомых экспертаў.

Акрамя міжнародных спецыялістаў назіраць за правільнасцю правядзення exit poll будуць нацыянальныя эксперты.

Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва МДТРК «Мір» у Беларусі. Праводзіць апытанне будзе Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім саюзе грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый».

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.