У EXIT POLL НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ЗАДЗЕЙНІЧАНА БОЛЬШ ЗА 300 УЧАСТКАЎ

У EXIT POLL НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ЗАДЗЕЙНІЧАНА БОЛЬШ ЗА 300 УЧАСТКАЎ

У exit poll на выбарах Прэзідэнта Беларусі 9 жніўня будзе задзейнічана больш за 300 участкаў па ўсёй краіне. 

Неабходная колькасць участкаў для даследавання разлічвалася па навуковых стандартах з улікам міжнароднага вопыту. «Мы абапіраемся на формулу, якая прадугледжвае беспаўторны адбор. Бяром генеральную сукупнасць, агульную колькасць выбарчых участкаў у Беларусі і разлічваем неабходную колькасць, якую задзейнічаюць у даследаванні. Гэта будзе больш за 300 участкаў па ўсёй краіне», — расказаў эксперт.

У даследаванні будзе задзейнічана амаль 1 тыс. спецыялістаў. «Прагназуемая выбарка, гэта значыць колькасць рэспандэнтаў, якія будуць апытаны, — больш за 12 тыс. чалавек», — праінфармаваў навуковы кансультант.

Апытанне будзе праводзіцца на працягу ўсяго дня. Інтэрв’юеры будуць апытваць пэўную колькасць чалавек за гадзіну. «Усё робіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй, рэгламентуецца па часе», — падкрэсліў ён.

Апытанне будзе праводзіцца прыкладна за 10-15 м ад выбарчага ўчастка. «Гэта важна, таму што пры адборы рэспандэнтаў па міжнароднай метадалогіі павінен выконвацца пэўны крок. Інтэрв’юер не можа апытваць кожнага чалавека, які выходзіць з выбарчага ўчастка», — адзначыў Ігар Пінчук. У вялікіх і сярэдніх населеных пунктах крок будзе большы, чым у вёсцы.

Вынікі даследавання публікуюцца толькі пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання. «Не раней як праз 20 хвілін. Гэта міжнародная практыка», — удакладніў эксперт.

«Прагназуемая хібнасць, той ідэал, да якога мы будзем імкнуцца, па міжнародных стандартах складае 2 працэнты. У практыцы дапускаецца да 5 працэнтаў», — дадаў спецыяліст.

Ігар Пінчук нагадаў, што exit poll — гэта апытанне, якое праводзіцца на выхадзе з выбарчых участкаў. «Значыць, гэта не апытанне па тэлефоне, анлайн-апытанне, а непасрэднае інтэрв’ю чалавека, які ўжо аддаў свой голас», — растлумачыў спецыяліст.

Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя exit poll, у час якой журналістам таксама паказалі форму інтэрв’юераў. На ёй размешчаны лагатыпы Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый. Пры сабе ў тых, хто будзе праводзіць апытанне, будуць бэйджы, якія пацвярджаюць, што гэта прадстаўнікі Маладзёжнай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў. Кожны інтэрв’юер з улікам эпідсітуацыі будзе працаваць у белай ахоўнай масцы з лагатыпам БКМА і ў аднаразовых пальчатках.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top