«Галоўнае — гэта жаданне кандыдата ў прэзідэнты чуць народ і рабіць усё для таго, каб краіна працвітала і заставалася незалежнай. У Беларусі сапраўды шмат зроблена апошнія гады, і ўсё гэта трэба захаваць і ўмацаваць», — сказала Лізавета Абрамкіна.
Дзяўчына ўпэўнена, што свой голас за таго ці іншага кандыдата трэба аддаваць цывілізаваным шляхам. «Я лічу, што сваю грамадзянскую пазіцыю кожны зможа выказаць 9 жніўня. У Беларусі з 18 гадоў можна галасаваць, кожны мае права прыйсці на выбарчы ўчастак і выказаць сваё меркаванне на карысць краіны», — адзначыла студэнтка.
На яе думку, у моладзі шмат магчымасцей для развіцця ў сваёй краіне. «У Беларусі развіццю моладзі і ў цэлым маладзёжнаму руху ўдзяляецца вялікая ўвага. Распрацоўваецца стратэгія дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Кожны з нас можа праявіць сябе і дасягнуць пэўных вышынь. На прыкладзе БРСМ магу сказаць, што праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў: спартыўных, культурных, патрыятычных. Актывісты дапамагаюць ветэранам, адзінокім пажылым, усім, хто мае ў гэтым патрэбу», — дадала Лізавета Абрамкіна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
