ЦВК: З-ЗА ЭПІДСІТУАЦЫІ КОЛЬКАСЦЬ НАГЛЯДАЛЬНІКАЎ НА ВЫБАРЧЫХ УЧАСТКАХ ЗМЕНШАЦЬ

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць наглядальнікаў у час цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання зменшаць. Такая пастанова прынята сёння на пасяджэнні ЦВК.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прапанавала на перыяд правядзення цяперашняй выбарчай кампаніі зменшыць колькасць наглядальнікаў у асноўны дзень галасавання да пяці, у час датэрміновага галасавання — да трох. «Размова ідзе толькі аб прысутнасці. Акрэдытацыя наглядальнікаў не спыняецца, — звярнула ўвагу кіраўнік ЦВК. — Проста на той момант, калі ўчастак для галасавання адкрываецца для арганізацыі галасавання, старшыня камісіі праводзіць адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначае колькасны склад наглядальнікаў. Калі хто-небудзь з наглядальнікаў выбывае, старшыня камісіі павінен пазваніць наглядальніку, які ідзе наступным па спісе, і запрасіць яго прыйсці на выбарчы ўчастак».

Яна нагадала, што Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для папярэджання распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта. У ліку рэкамендацый — захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыравання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для наглядальнікаў, паміж выбаршчыкамі (адлегласць не меншая за 1 м).

Змяненні не датычацца міжнародных наглядальнікаў, давераных асоб кандыдатаў у Прэзідэнты, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія могуць назіраць у адпаведнасці са сваім статусам, а таксама зарэгістраваных СМІ. Журналісты на ўчастках для галасавання прысутнічаць змогуць.

Паводле даных на 21 ліпеня, ЦВК акрэдытавала 29 міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах — ад Выканаўчага камітэта СНД.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам датэрміновае галасаванне на выбарах пройдзе з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней як у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.