Сустрэчы з працоўнымі калектывамі — добрая магчымасць для прадстаўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Віталем Кулаком праінфармаваць аб развіцці краіны і краю, пачуць праблемы, што хвалююць людзей.
Днямі кіраўнік раёна і яго намеснік Андрэй Кузьміч мелі шчырую размову з работнікамі міжрайбазы.
Філіял “Жабінкаўскі” Брэсцкай міжраённай гандлёвай базы ўзначальвае Жанна Рак. На пачатку сустрэчы яна паведаміла, як спрацавала арганізацыя ў першым паўгоддзі. Прынамсі, заклікала калег “акумулявацца, каб дасягнуць даведзеных паказчыкаў”. Паколькі, напрыклад, назіраецца іх зніжэнне ў грамадскім харчаванні і рознічным гандлі. З вуснаў дырэктара філіяла міжрайбазы прагучала надзея, што сітуацыя выправіцца ў другім паўгоддзі.
Дзеля гэтага, як заўважыла Жанна Васільеўна, неабходна павялічваць аб’ёмы і паступова, наколькі тое фінансава магчыма, мадэрнізіраваць абсталяванне. Усё пералічанае патрэбна дзеля галоўнай мэты — забеспячэння пакупнікоў, у тым ліку ў аддаленых і маланаселеных вёсках. Падставы для аптымізму прысутнічаюць, паколькі з “плюсам” спрацавалі такія важныя накірункі, як нарыхтоўка, арэнда і вытворчасць (швейны цэх).
Раён развіваецца
І адбываецца гэта, па меркаванні старшыні райвыканкама, дына-мічна. Віталь Уладзіміравіч не хавае і праблемы, што паўстаюць перад Жабінкаўшчынай. Прынамсі, пандэмія, якая існуе ў свеце, паўплывала на эканоміку раёна. Найперш гэта адчулі санаторыі “Буг” ды “Надзея”, медыцынская галіна. Аднак асноўныя прадпрыемствы Жабінкаўшчыны не адчулі ўплыву хваробы.
У выкананні асноўных паказ-чыкаў раён выглядае няблага ў параўнанні з іншымі. Ёсць паспяховы рух і ў сельскай гаспадарцы, і ў налічэнні заробку, і ў энергазберажэнні, і ў тэмпах будаўніцтва. Аднак не выконваюцца прамыя замежныя інвестыцыі (зноў жа, адной з істотных прычын сталі каранцінныя меры, якія ўводзіліся ў іншых краінах). Хвалюе кіраўніка раёна таксама стан цукровага завода. Аднак, на думку Віталя Кулака, ёсць шанц выправіць справы на буйнейшым прадпрыемстве горада.
Асобна кіраўнік раёна падкрэсліў ролю сельскагаспадарчай галіны, дзе “ўсе без выключэння прадпрыемствы спрацавалі летась з прыбыткам і могуць па аб’ёмах выручкі паспрачацца з прамысловымі. Гэта стала магчыма дзякуючы своечасовай мадэрнізацыі, праведзенай на сяле”.
Увагі заслугоўвае і прадпрымаль-ніцтва. У ім задзейнічана каля 170 прадпрыемстваў і 431 ІП. “Што, пагадзіцеся, вельмі значны паказчык для такога невялікага раёна, як наш”, — заўважыў дакладчык.
Увогуле, падчас адкрытай размовы закраналіся ўсе бакі сённяшняга развіцця краю. Таму лагічным стаў адказ на пытанне: што чакае нас у будучым?
“Арбіта” горада-спадарожніка
Думаю, цяжка знайсці ў нас дарослага чалавека, хто не ведае пра статус горада-спадарожніка, які з мая 2014 года носіць Жабінка. Статус, як кажуць, абавязвае.
Таму старшыня райвыканкама ахвотна спыніўся на планах і іх ажыццяўленні.
Назавем толькі некалькі яскравых пунктаў, якія ў бліжэйшую пяцігодку павінны ўвасобіцца ў жыццё.
Плануецца ўзвесці цэлы квартал у межах вуліц Кобрынскай, Здзітаўскай, Цэнтральнай і Міру (праектная магутнасць забудовы — 360 кватэр агульнай плошчай 23200 квадратных метраў). Павінны таксама з’явіцца два жылыя дамы на 120 кватэр і ў мікрараёне цукровага завода. Працягнецца інтэнсіўнае развіццё індывідуальнага будаў-
ніцтва ў кварталах “Шчэглікі — Усходні-2”, “Шчэглікі — Усхо-дні-3”, “Шчэглікі — Паўднёвы-2”, дзе жыллё ўзнікне агулам на 285 участках зямлі.
Ужо ў сёлетнім лістападзе будзе ўзгоднена праектная дакументацыя на сучасны сад-яслі, што дазволіць распачаць будаўніцтва гэтай вельмі запатрабаванай у горадзе ўстановы.
Для развіцця сферы гандлю ў Жабінцы вызначаны 11 перспек-тыўных месцаў, фарміруецца зямельны ўчастак для будаўніцтва на скрыжаванні вуліц Міру і Кобрынскай значнага гандлёвага цэнтра.
І гэта далёка не ўвесь пералік спраў, якія павінны стаць рэальнасцю паводле Генеральнага плана развіцця нашага горада-спадарожніка, зацверджанага Указам Прэзідэнта краіны 18 студзеня 2016 года. Як бачым, паступова намечанае рэалізуецца.
Замест пасляслоўя
Аднак, разважаючы пра будучае, нельга забывацца і аб на-дзённым.
Прысутныя скарысталіся магчымасцю задаць пытанні, якія іх хвалююць, непасрэдна кіраўніку раёна. Так, былі ўзняты праблемы вуліцы Матыкальскай, якой не хапае добрага пакрыцця, і пад’езду да магазіна “Санта”, дзе бывае занадта шмат аўтатранспарту. Віталь Кулак паабяцаў асабіста высветліць усе нюансы гэтых праблем. Аднак папярэдне заўважыў: “Патрэбна разумець: няма сродкаў зрабіць усё ў адзін момант, таму карыстаемся графікам развіцця інфраструктуры, робім гэта паслядоўна і паступова”.
Падводзячы рысу пад размовай, Віталь Уладзіміравіч сказаў: “Сацыяльна арыентаваны накірунак развіцця нашай дзяржавы дазваляе вырашаць праблемы, якія паўстаюць перад людзьмі”, — і, нагадаўшы пра важную палі-тычную падзею, якая чакае нас 9 жніўня, папрасіў кожнага выканаць свой грамадзянскі абавязак і паўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
