Летапіс раёна ў падзеях і асобах

Летапіс раёна ў падзеях і асобах

Першыя сакратары райкама КПБ
Мікіта КАРОТКІН (1940–1941, 1944–1947).
Васіль ПЯТРОЎ (1944).
Ціхан КАВЕЦКІ (1947–1952).
Сямён ЯРОЦКІ (1952–1953).
Гаўрыіл АЛЕЙНІК (1953–1958).
Іван ЧАРАДНІК (1958–1959).
Рыгор АРХІПАЎ (1966–1971).
Мікалай КАЎКО (1971–1977).
Сяргей ГАРУСТОВІЧ (1977–1981).
Яўген КНІГА (1981–1982).
Пётр ЛІСКОЎ (1982–1991).

Кіраўнікі Жабінкаўскага райвыканкама

Васіль ДАВЫДАЎ (1940-1941).
Павел КРАСЯКОЎ (1944–1945).
Андрэй ХАРЛАПАНАЎ (1945).
Рыгор БАСАЎ (1945–1946).
Пётр ТАКЛЁНАК (1946–1948).
Стэфан КАМЕНДАНТ (1948–1950).
Мікалай НЯРАЗІК (1950–1958).
Васіль ХОДАН (1958–1959).
Адольф АБОЛІН (1966–1971).
Вікторый БАХАРАЎ (1971–1975).
Мікалай ПРАСМЫЦКІ (1975–1977).
Яўген КНІГА (1977–1981).
Валянціна РАЙ (1981–1995).
Сергей МАРТЫСЮК (1996–2001).
Аляксандр КАЛЯДА (2001–2004).
Мікалай ТОКАР (2004–2013).
Фёдар КАЛАНЧУК (2013–2015).
Дзмітрый ГАРАДЗЕЦКІ (2015–2019).
Віталь КУЛАК (з мая 2019 года).

 

* * *

ХРОНІКА ВАЖНЫХ ПАДЗЕЙ

15 студзеня 1940 г. — утварэнне Жабінкаўскага раёна з цэнтрам у мястэчку Жабінка. У яго скла-дзе было 13 сельсаветаў, 102 населеныя пункты. Плошча складала 752 кв. км. Насельніцтва — 30 тысяч чалавек.
Люты-красавік 1940 г. — пачатак калектывізацыі на Жабінкаўшчыне, стварэнне калгасаў і сельгасарцеляў у вёсках Вежкі, Азяты, Шпіталі, Глыбокае, Карды, Баяры.
23 чэрвеня 1941 г. — няўдалая спроба контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Жабінкай. Акупацыя раёна нямецкімі войскамі. На працягу ўсёй вайны большасць Жабінкаўшчыны працягвала функцыянаваць у складзе рэйхскамісарыята “Украіна”.
24-25 чэрвеня 1941 г. — пачатак барацьбы з захопнікамі, стварэнне Старасельскага партызанскага атрада (з лета 1943 года насіў імя Міхаіла Чарнака).
11 верасня 1942 г. — знішчэнне карнікамі вёскі Драмлёва.
27 кастрычніка 1942 г. — масавыя расстрэлы мірных жыхароў у Жабінцы і наваколлях.
18-21 ліпеня 1944 г. — у час Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі адбылося вызваленне Жабінкаўскага раёна ад нацысцкай акупацыі войскамі І Беларускага фронту.
29 кастрычніка 1944 г. — выхад у свет першага нумара раённай газеты “Ленинский путь” (зараз “Сельская праўда”).
16 красавіка 1952 г. — вёска Жабінка набыла статус гарадскога пасёлка.
1957 г. — быў уведзены ў эксплуатацыю камбікормавы завод.
8 жніўня 1959 г. — адбылася ліквідацыя Жабінкаўскага раёна, падзеленага паміж Брэсцкім, Кобрынскім і Камянецкім раёнамі.
25 снежня 1963 г. — сваю першую салодкую прадукцыю выпусціў цукровы завод.
31 снежня 1965 г. — падпісана распараджэнне аб будаўніцтве ва ўрочышчы Сасновы Бор дома адпачынку (сёння санаторый “Буг”).
30 ліпеня 1966 г. — аднаўленне Жабінкаўскага раёна ў сённяшніх межах з плошчаю ў 684 кв. км.
16 лістапада 1966 г. — стварэнне ПМК-10.
1969 г. — сваю прадукцыю стаў выпускаць торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскае”.
16 лістапада 1970 г. — пачатак меліярацыі ў раёне, стварэнне ПМК-19.
23 снежня 1970 г. — гарадскі пасёлак Жабінка стаў горадам.
1979 г. — адкрыццё ў райцэнтры раённага Дома культуры — сённяшняга ГДК.
6 лістапада 1983 г. — у сувязі з электрыфікацыяй чыгуначнага ўчастка Брэст — Баранавічы праз станцыю Жабінка прайшла першая электрычка.
21 мая 1984 г. — раённая камунальная служба пераўтворана ў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
Сакавік 1991 г. — урачыста расчыніў свае дзверы новы корпус раённай бальніцы на 130 ложкаў.
2005 г. — пасёлак Ленінскі першым на Жабінкаўшчыне атрымаў статус аграгарадка (на працягу пяці наступных гадоў іх колькасць узрасла да васьмі).
13-14 кастрычніка 2007 г. — у Жабінцы прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”.
2 снежня 2008 г. — Указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зацверджаны герб і сцяг — геральдычныя сімвалы Жабінкаўскага раёна.
7 мая 2014 г. — Жабінка афіцыйна стала горадам-спадарожнікам Брэста.
21-23 ліпеня 2017 г. — жабінкаўцы і шматлікія госці раёна адсвяткавалі 200-я ўгодкі Жабінкі.
Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top