Самае выдатнае пачуццё на Зямлі — шчырае каханне — натхніла Дзмітрыя Ракача і Вікторыю Берднік на стварэнне новай сям’і. Маладыя людзі ў мінулыя выхадныя ў Жабінкаўскім загсе пад гукі вясельнага марша абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі. Няхай згода, каханне, цярпенне, павага і дабрабыт пануюць у новай сям’і! Няхай ваш сямейны агонь гарыць доўга і ярка, а кожны дзень напаўняецца радасцю, шчасцем і захапленнем адзін адным, у адносінах назаўжды застануцца вернасць і паразуменне, а ў сумесным жыцці не будзе месца сваркам і крыўдам! Горка!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top