“Беларусь – супраць тытуню”

“Беларусь – супраць тытуню”

Пад такою назвай з 31 мая па 21 чэрвеня на Жабінкаўшчыне прайшла рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Падчас яе спецыялісты райЦГЭ сумесна з урачамі раённай бальніцы размясцілі інфармацыю на ведамасным сайце, накіравалі інфармацыйна-адукацыйны матэрыял, у прыватнасці, “II Еўрапейскія гульні — спаборніцтвы, свабодныя ад тытуню”, на прадпрыемствы, ва ўстановы і арганізацыі для размяшчэння яго на стэндах.
У гарадскім Доме культуры і ў дзіцячай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў школьных аздараўленчых лагераў прайшла акцыя “Кожны цвёрда павінен знаць: здароўе трэба зберагаць”.
У арганізацыях аховы здароўя раёна было праведзена кансультаванне насельніцтва па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. На прадпрыемствах і ва ўстановах Жабінкаўшчыны выступілі ўрачы. Яны спыніліся на прафілактыцы ўжывання тытуню, на пытаннях, што тычыліся зніжэння захворванняў, звязаных з курэннем, змяншэння смяротнасці і інваліднасці ў працаздольным узросце, выпрацоўкі матывацыі да здаровага ладу жыцця, да лячэння і дакладнага выканання рэкамендацый урачоў, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2019 года № 2, Палажэння аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і ўжывання тытунёвай сыравіны і вырабаў, вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, якое прадугледжвае ўзмацненне мер антытытунёвага зака-надаўства ў Беларусі. Дэкрэт уступіць у сілу сёлета 27 ліпеня.
Асноўная мэта дакумента — паступовае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для іх, сістэм для ўжывання тытуню. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць прадухіленню негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя сённяшняга і будучага пакаленняў, а таксама створыць умовы для абароны здароўя грамадзян ад уздзеяння тытунёвага дыму, што нас акружае, і наступстваў ужывання тытунёвых вырабаў.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст Жабінкаўскага райЦГЭ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top