Электронны рэцэпт для ўсіх і кожнага

Электронны рэцэпт для ўсіх і кожнага

Прайшоў год, як наш раён падключыўся да сістэмы “Электронны рэцэпт”. Усё больш пацыентаў далучаюцца да магчымасці бясплатна атрымаць карту індывідуальнага абслугоўвання і карыстацца дадзенай паслугай. Так, яе можна атрымаць у рэгістратуры Жабінкаўскай ЦРБ, куды неабходна звярнуцца з пашпартам ці пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці і падпісаць форму інфармаванай згоды пацыента аб карыстанні пластыкавай карты для медыцынскага абслугоўвання. Укараненне сістэмы “Электронны рэцэпт” забяспечыць аптымізацыю абслугоўвання насельніцтва ў паліклініках і аптэках. Яна ўведзена ў Беларусі для паляпшэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі.
Карта індывідуальнага абслугоўвання ўтрымлівае ўнікальны номер, які праз штрых-код прымацоўваецца да электроннай медыцынскай карты амбулаторнага пацыента.
Выпіска электронных рэцэптаў дапаможа пазбегнуць дубліравання назначэння з боку розных спецыялістаў, зэканоміць дзяржаўныя сродкі, дазволіць урачам прасачыць правільнасць прыёма лекавых сродкаў пацыентам.
Пры звароце ў паліклініку ці амбулаторыю ўрача агульнай практыкі доктар уносіць у карту рэцэпты, у тым ліку льготныя. Для хранічных хворых ёсць магчымасць аднаразовага назначэння неабходных лекавых сродкаў на тэрмін да шасці месяцаў.
Наведвальнікі аптэк, якія набываюць лекавыя сродкі, пры прад’яўленні карты электроннага рэцэпта атрымліваюць зніжку: 5 % на лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці і 2 % — замежнай.
Дар’я КАЗАК, намеснік загадчыка Жабінкаўскай ЦРА № 27.

Popularity: 1%

Top