24 мая адбылася першая сесія Маладзёжнага парламента. Дадзены парламент — гэта прадстаўнікі найбольш актыўнай часткі моладзі, гэта трыбуна, з якой маладыя грамадзяне могуць заявіць пра свае інтарэсы і правы, гэта рэальная і эфектыўная форма прыцягнення моладзі да ўдзелу ў вырашэнні сваіх праблем.
У яго склад увайшлі 28 маладых людзей раёна. На першым пасяджэнні прысутнічалі старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк і намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Ала Ануфрыюк. Анатоль Вітальевіч адкрыў сустрэчу і прапанаваў выбраць старшынёй Маладзёжнага парламента Лідзію Лінік. Кандыдатура была падтрымана аднагалосна.
У рамках першай сустрэчы дэпутатаў Маладзёжнага парламента былі таксама абраны намеснік старшыні − першы сакратар РК ГА “БРСМ” Валерыя Маркоўская, сакратар −
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маціевіцкай базавай школы Наталля Навачук.
На пасяджэнні былі сфарміраваны тры камісіі: па аду-кацыі, школьным самакіраванні і падтрымцы дзіцячай і мола-дзевай ініцыятывы (старшыня — педагог-арганізатар СШ № 1 Яўгенія Дземідзюк); па працы, сацыяльнай абароне моладзі і грамадзянска-прававых пытаннях (старшыня — галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Юлія Грабарук) і па фарміраванні здаровага ладу жыцця, папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і турызму (старшыня — метадыст Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Антон Пацай).
Разам дэпутаты новага парламента зробяць усё магчымае, каб Жабінка стала горадам, яшчэ больш камфортным для юных і маладых жыхароў.
Лідзія ЛІНІК, старшыня Маладзёжнага парламента, педагог сацыяльны Жабінкаўскага СПЦ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
