Аб чым павінны памятаць суднакіроўцы?

Аб чым павінны памятаць суднакіроўцы?

На працягу многіх гадоў у краіне застаецца актуальным пытанне забеспячэння бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных суднаў. Толькі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці знаходзяцца 450 вадаёмаў, больш за 4000 вялікіх і малых рэк і меліярацыйных каналаў, агульная працягласць якіх складае больш за 15000 км. Безумоўна, захаванне бяспекі плавання маламерных суднаў шмат у чым залежыць ад правасвядомасці іх уладальнікаў. Летась у выніку парушэння правілаў бяспекі на Брэстчыне загінулі два чалавекі. ДІМС Брэсцкай вобласці інфармуе суднакіроўцаў і жыхароў рэгіёна, што згодна з Палажэннем аб парадку тэхнічнага агляду маламерных суднаў, за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў зацверджанай Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28.12.2013 № 1149 устаноўлены тэрміны прахо-джання тэхнічнага агляду. Для гэтай працэдуры ўладальнік абавязаны прадастаўляць маламернае судна да пачатку і ў працэсе яго эксплуатацыі. Перыядычнасць праходжання тэхнічнага агляду маламерных суднаў: — для маламерных вяслярных, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску – 5 гадоў; — для суднаў з рухавіком магутнасцю менш за 3,8 кВт і звыш 22 кВт, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску – 3 гады; — для iншых маламерных суднаў і гідрацыклаў, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску – 2 гады; — для суднаў, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў – 1 год. Памятайце, што кожнае маламернае судна павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з неабходным камплектам абсталявання і з захаваннем умоў, указаных у пасведчанні аб яго класіфікацыі, а судакіроўца і асобы, якія знаходзяцца на ім падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках. Паклапаціцеся загадзя пра гатоўнасць вашага судна да бяспечнай эксплуатацыі. Інфармацыя аб дзеючых заканадаўчых актах, кантакты тэрытарыяльных участкаў ДІМС размешчаны па адрасе: http://gims.by. Шчаслівага плавання і памятайце, што вас чакаюць дома!

Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top