Прэмія ў галіне якасці

У 2018 годзе аб’яўлены чарговы конкурс на суісканне прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці, а таксама “Лепшы менеджэр па якасці Брэсцкай вобласці”.
Права прадастаўлення матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Прэміі маюць усе арганізацыі любой формы ўласнасці, якія займаюцца выпускам прадукцыі і аказаннем паслуг.
Вызначэнне лаўрэатаў Прэміі ажыццяўляецца ў два этапы: па выніках самаацэнкі прадпрыемства і шляхам правядзення рабочай групай экспертызы на месцах.
Прадпрыемства або арганізацыя, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць у сакратарыят Савета (на адрас РУП “Брэсцкі ЦСМС”) заяўку. Апошні тэрмін прадастаўлення заяўкі на ўдзел у конкурсе ў сакратарыят Савета – 1 верасня 2018 года.
Неабходныя кансультацыі па конкурсе “Прэмія Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці” можна атрымаць у РУП “Брэсцкі ЦСМС”: 224001, вул. Кіжаватава, 10/1, г. Брэст, тел. (80162)58-08-67, факс (80162)58-08-71.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайце РУП “Брэсцкі ЦСМС” (www.csmosm.brest.bv) у раздзеле “Конкурсы ў галіне якасці”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.