Дзяржаўнае – не сваё!

Прадавец кіёска Дзіяна Ц., з’яўляючыся матэрыяльна-адказнай асобай, за год і чатыры месяцы працы дапусціла растратаў грашовых сродкаў, прадуктаў харчавання і табачнай прадукцыі, якія належалі УД “Брэстаблсаюздрук”, на агульную суму 1976 рублёў 70 капеек.
Як прызналася Дзіяна, усё было зрасходавана на асабістыя патрэбы. Цяпер ёй давядзецца адказваць па частцы 1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Марыхуана. Для каго?

У доме Андрэя Х. было выяўлена здробненае высушанае рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру масай 0,5 грама. Як ацаніў яго эксперт, гэта небяспечнае наркатычнае рэчыва – марыхуана. Чаму яе ўтрымлівалі ў доме. Для каго?
Супраць Андрэя Х. узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 КК.

З зайздрасці?

Можа, з зайздрасці ці па нейкай іншай прычыне Вольга К., знаходзячыся ў позні час у суседскім двары, наўмысна пашкодзіла аўтамабіль-іншамарку. Такім чынам, гаспадыні аўто Toyota Corolla Verso былі нанесены страты на суму звыш дзвюх тысяч рублёў.
Зламысніца выяўлена, узбуджана крымінальная справа, і ёй, канечне, давядзецца разлічвацца за рамонт аўтамабіля.

Паквапіліся на чужое

Святлана Ш., знаходзячыся ў павільёне “По карману”, паспрабавала ўкрасці два піжамныя жаночыя камплекты (кожны з іх коштам 15 рублёў), мужчынскую кашулю за 20 і жаночую начную сарочку за 15 рублёў. Усе рэчы належалі гаспадыні павільёна Надзеі Д. Аднак да канца давесці сваю задуму Святлана Ш. не змагла, бо была заспета на месцы злачынства прадаўцом.
Дзяніс Р. “спецыялізуецца” на крадзяжах ровараў: у адну ноч з пад’езда дома “прыхватызаваў” два дарожныя веласіпеды “Аист”, якія належалі Марыі Н., агульным коштам 84 рублі 21 капейка. Але не выпала яму доўга ездзіць…
А ў вёсцы Дзяменічы нехта, пакуль не вядомы, з гаспадарчай пабудовы ўкраў свідравальны станок, тым самым прынёсшы Алене Ж. страту ў 230 рублёў. На злачынцаў узбуджаны крымінальныя справы па законе Рэспублікі Беларусь, і вінаватыя панясуць пакаранне.

“П’яная” нага

Лепей не трапляць на вочы п’янаму Аляксандру К., бо вынік можа быць непрадказальны. Тады, кажуць, нават яго ногі гатовыя да бойкі.
Вось і нядаўна ў стане ап’янення ён нанёс удар нагой па левай руцэ Мікалая Ш., зламаўшы таму палец. Супраць Аляксандра К. узбуджана справа па частцы 1 артыкула 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

One Comment

  1. Надо печатать фото, что бы знать » героев » в лицо.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.