Віктар Мікалаевіч Марковіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1969 года ў вёсцы Крыўляны. Пасля заканчэння школы працаваў памочнікам камбайнера і слесарам калгаса “Світанак” Жабінкаўскага раёна. У 1986 годзе стаў студэнтам Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, дзе атрымаў спецыяльнасць “Механізацыя сельскай гаспадаркі”.
З 1992 па 2003 год працаваў інжынерам па працаёмкіх працэсах, галоўным інжынерам калгаса “Світанак” (пазней СВК “Надзея-АГРА”), затым два гады быў намеснікам старшыні па механізацыі СВК “Надзея-АГРА”.
З 2005 па 2017 год кіраваў калектывам СВК “Шпіталі”, год працаваў інжынерам-механікам ААТ “Арэпічы”. З лютага 2018 года назначаны старшынёй Сцяпанкаўскага сельвыканкама. Віктар Марковіч з’яўляецца дэпутатам Сцяпанкаўскага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Жанаты. Жонка Алена Анатольеўна настаўнічае ў Крыўлянскай школе. Мае двух сыноў – Мікалая і Аляксандра.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%