Дарагія жанчыны !
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні
з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

8 сакавіка – асаблівы дзень, напоўнены радасцю і любоўю. Чароўнае свята стала сапраўдным сімвалам вясны, з якім звязаны нашы надзеі на перамены да лепшага ў жыцці.
Паважаныя жанчыны, вы захоўваеце сямейны агмень, дорыце лепшыя пачуцці сваім родным і блізкім, паспяхова рэалізуеце свае дзелавыя якасці і пры гэтым застаяцеся самымі прыгожымі, разумнымі, добрымі і абаяльнымі.
Ад усёй душы жадаю, каб у вашых сэрцах заўсёды квітнела вясна!
Добрага здароўя, асабістага шчасця, міру і цяпла вам і вашаму дому, кветак і ўсмешак, святочнага настрою, любові і клопату блізкіх! Будзьце каханыя і шчаслівыя!
З глыбокай павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.