Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя
віншаванні з 8 Сакавіка!

Гэтае цудоўнае вясновае свята заўсёды напоўнена асаблівай цеплынёй. Вобраз жанчыны быў і застаецца ўвасабленнем пяшчоты і мацярынскай любові, усяго светлага і добрага. Менавіта на жаночых плячах ляжыць карпатлівы клопат пра захаванне хатняга агменю, выхаванне дзяцей, падтрыманне ўтульнасці і дабрабыту ў сем’ях.
Жанчыны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці – у палітыцы, фінансавай сферы, адукацыі, ахове здароўя, навуцы, спорце і культуры. Тут выяўляюцца вашы лепшыя рысы: адказнасць, мэтанакіраванасць, чуласць і дабрыня.
Прыміце, дарагія жанчыны, самыя цёплыя словы падзякі за вашу працавітасць, настойлівасць і аптымізм, за ваш уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Жабінкаўшчыны.
Няхай увага і клопат родных і блізкіх людзей заўсёды падтрымліваюць вас на жыццёвым шляху.
Добрага вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і ажыцяўлення ўсіх жаданняў.
Са святам!
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.