Служба па заклiку душы

Крысціна СЕМЯНЮК. Фота аўтара.
Напярэдадні Дня беларускай міліцыі пра свой прафесійны шлях расказаў оперупаўнаважаны крыміна-льнага вышуку Алег Дусь (на здымку), які працуе ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама з 2001 года.
Служыць сваёй Радзіме Алег Аляксандравіч пачаў яшчэ ў 1995 годзе, калі пайшоў у армію. Там на два гады застаўся па кантракце. Пасля гэтага вырашыў звязаць сваё жыццё з органамі ўнутраных спраў, таму прыйшоў на працу ў патрульна-паставую службу Жабінкаўскага РАУС.
Паступіў на завочнае аддзяленне ў юрыдычны тэхнікум. Пасля заканчэння навучальнай установы працаваў участковым інспектарам міліцыі.
З 2007 года па сённяшні дзень служыць у аддзяленні крымінальнага вышуку Жабінкаўскага РАУС. Алег Аляксандравіч прызнаецца: выбар прафесіі – гэта заклік яго душы. Ён лічыць, што ў якасці оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку прыносіць больш карысці людзям.
Алег Дусь мае нагрудны знак “За выдатную службу” Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Адзначаны шматлікімі граматамі і падзякамі.
З’яўляецца членам зборнай УУС па стральбе з табельнай зброі. У скла-дзе каманды Брэсцкай вобласці прадстаўляе наш рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Сваім калегам Алег Аляксандравіч жадае цярплівасці і мужнасці, а таксама здароўя і поспехаў.

 

Паважаныя супрацоўнікі
і ветэраны органаў унутраных спраў раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём міліцыі.

Гэта свята моцных, самаадданых людзей, для якіх доўг, гонар, справядлівасць, мужнасць – не проста словы, а штодзённая праца і справа жыцця.
Мы дзякуем вам за нялёгкую службу, увагу і спагаду, бо менавіта да вас звяртаемся па дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны жыцця.
Дзякуючы вашым умелым аператыўныя дзеянням і прафесіяналізму атрымліваецца захоўваць стабільнасць і парадак у раёне.
Асобная ўдзячнасць ветэранам міліцыі. Дзякуй вам за той уклад, які вы ўнеслі ў барацьбу са злачыннасцю, і сёння ведзяце вялікую грамадскую работу, перадаючы свае веды, вопыт і традыцыі маладому пакаленню.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, міру, дабра і далейшых поспехаў у служэнні Айчыне.
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.