Запомніўся люты ўрокамі мужнасці

Сёлета мы адзначаем 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Менавіта да гэтай даты быў прымеркаваны месячнік патрыятычнага выхавання, які праходзіў на працягу лютага ў першай гарадской школе. У яго рамках вучні прымалі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на выхаванне патрыётаў сваёй Радзімы.
Так, навучэнцы пятых і шостых класаў наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе юныя экскурсаводы з 8 “В” класа разам з кіраўніком музея, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Людмілай Шэйка правялі экскурсіі па тэме “Воіны-інтэрнацыяналісты – ураджэнцы Жабінкаўшчыны”. Вучні дзявятых класаў сустрэліся з удзельнікам вайны ў Афганістане, а цяпер настаўнікам фізічнай культуры і здароўя нашай установы Алегам Андрасюком.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны на ўрок мужнасці быў запрошаны палкоўнік у адстаўцы Васіль Панін (на здымку). У гутарцы са старшакласнікамі Васіль Яфімавіч заклікаў юнакоў абавязкова прайсці тэрміновую службу ва Узброеных Сілах, расказаў пра ўмовы прыёму і навучання ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і пра свой прафесійны шлях ва Узброеных Сілах краіны.
Таксама навучэнцы сярэдняй і старэйшай ступені наведалі кінатэатр “Юбілейны”, дзе для іх быў арганізаваны прагляд фільмаў “Брэсцкія кадэты” і “100-годдзю беларускай арміі прысвячаецца…”.
Таццяна КАЗЕЙ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Жабінкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.