Падведзены вынікі работы, пастаўлены задачы

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі яго работы ў мінулым годзе і вызначаны задачы на год сёлетні. У пасяджэнні калегіі прыняў удзел першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Іван Рамановіч.
У 2017 годзе Камітэтам была прадоўжана работа па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за выкананнем рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем даручэнняў Прэзідэнта.
Сярод асноўных можна вылучыць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя па пытаннях выяўлення дадатковых рэзерваў па зніжэнні выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі; эфектыўнасці дзяржаўнага рэгулявання ў галіне зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстання земляў; забеспячэння якасці, бяспекі і збалансаванасці харчавання навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; стану і работы прадпрыемстваў хлебапякарнай галіны; выкарыстання бюджэтных сродкаў пры стварэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў і іншых маламабільных груп насельніцтва; выканання Бярозаўскім і Маларыцкім рай-выканкамамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, арганізацыямі раёна параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, паўнаты і якасці ўкаранення нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, выканання бюджэтнага заканадаўства, а таксама заканадаўства, што рэгулюе пытанні распараджэння камунальнай уласнасцю, зямельныя, гаспадарчыя і фінансавыя адносіны.
Акрамя таго, летась Камітэт на пастаяннай аснове ажыццяўляў кантроль за выкананнем кантралюючымі органамі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Беларусі ад 16.10.2009 № 510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Камітэт правёў таксама шэраг арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, накіраваных на безумоўнае выкананне кантралюючымі і нагляднымі органамі палажэнняў Указа Прэзідэнта Беларусі ад 16.10.2017 № 376 “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2018 года.
Колькасць праверак, праведзеных Камітэтам у мінулым годзе, скарацілася на 27,6 %. У той жа час стала больш мерапрыемстваў папераджальнага характару, накіраваных у тым ліку на прафілактыку правапарушэнняў. Так, летась Камітэт правёў 130 маніторынгаў і 9 аўдытаў эфектыўнасці, па выніках якіх дадзены рэкамендацыі і прапановы па ўхіленні выяўленых недахопаў і далейшым удасканаленні дзейнасці.
Па выніках праведзеных кан-трольна-аналітычных мерапры-емстваў Камітэтам у 2017 годзе спагнана ў бюджэт 3,9 млн. руб.
Значную ўвагу Камітэт удзяліў рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Летась у Камітэт паступіла 1180 зваротаў. Праведзены 52 “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія паступіла 60 званкоў, падчас 52 выязных прыёмаў з кіраўніцтвам Камітэта пагутарылі 100 чалавек. Звароты, што паступілі, знаходзяцца на кантролі да канчатковага вырашэння пытання ці прыняцця адпаведных мер.
З улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў зоне пільнай увагі Камітэта сёлета будуць знаходзіцца пытанні мэтавага і эфектыўнага выкарыстання сродкаў бюджэту і дзяржаўнай уласнасці, нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту, звароту ў краіну валютнай выручкі, захавання заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні закупак, зніжэння сабекошту выпускаемай прадукцыі.
У 2018 годзе прадоўжыцца кантроль за рэалізацыяй дзяржаўных праграм і інвестыцыйных праектаў агульнадзяржаўнага значэння, сітуацыяй у будаўнічай галіне і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, аграпрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы, на валютным і спажывецкім рынках.
Камітэтам будзе забяспечаны цвёрды кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта краіны, якія тычацца павышэння заработнай платы і своечасовасці яе выплаты, занятасці і працаўладкавання грамадзян, у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы, і іншага.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.