Уладальніца незвычайнага і, бадай, адзінага на Жабінкаўшчыне імені – Юна – жыве ў вёсцы Залуззе разам з татам Валодзем і мамай Марыяй Юрасікамі. Яна ходзіць у ясельную групу Якаўчыцкага сада. Юна – дзяўчынка гарэзлівая, любіць маляваць на шпалерах, катацца верхам на кані, ляпіць з пластыліну, мыць посуд, месці падлогу, сыпаць корм хатнім птушкам. Любімы занятак 3,5-гадовай маленькай – скакаць на татавым жываце (чым не батут?), спяваць песні, а яшчэ – уяўляць сябе прафесіянальным цырульнікам. Нядаўна яна, пакуль мама адлучылася на хвілінку, падстрыгла ўсіх катоў у двары (яны, як патлумачыла Юна, збіраліся на дыскатэку з моднымі прычоскамі), а заадно і свае валасы. Цяпер усе нажніцы зачыняюцца ў шафе на ключ.
Тата і мама ледзь паспяваюць за непаседай і вельмі здзіўляюцца кожнай чарговай прыдумцы.
Святлана БЯЛЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%