“Выбарчая кампанія праходзіць спакойна і арганізавана”

“Выбарчая кампанія праходзіць спакойна і арганізавана”

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Датэрміновае галасаванне праходзіць па 17 лютага ўключна. Прагаласаваць датэрмінова можна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Кандыдатамі у дэпутаты зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў. На 5 870 участках устаноўлена 23,2 тыс. выбарчых урнаў, у тым ліку амаль 2 тыс. будуць выкарыстоўвацца на датэрміновым галасаванні.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбарчая кампанія ў Беларусі “праходзіць нядрэнна, спакойна і арганізавана”. Пры гэтым яна звярнула ўвагу на змяншэнне колькасці кандыдатаў у дэпутаты. Некаторыя зняліся з перадвыбарнай гонкі, але гэта з’ява не мае масавага характару. Мінска гэта датычыцца ў меншай ступені, у сталіцы па-ранейшаму захоўваецца высокая канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты. “Больш за 6,9 млн выбаршчыкаў уключана ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання”, – паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна ўстрымалася ад прагнозаў наконт яўкі выбаршчыкаў, аднак звярнула ўвагу, што беларусаў добра інфармуюць аб ходзе выбарчай кампаніі. Апошні дзень, калі людзям павінны былі разаслаць матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты, часе і месцы галасавання, – 7 лютага. Перадвыбарная агітацыя на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання мадэрнізавалася ў параўнанні з кампаніяй 2014 года. У безальтэрнатыўных акругах аб актыўнай агітацыі гаварыць складана. Але, напрыклад, у Мінску, дзе канкурэнцыя высокая і кандыдаты ствараюць выбарчыя фонды, за свае грошы заказваюць рэкламную прадукцыю, сітуацыя складваецца інакш. “У параўнанні з тым, што было раней, магу сказаць, што працэс мадэрнізуецца, кандыдаты становяцца больш актыўнымі”, – адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама звярнула ўвагу на даволі вялікую колькасць пікетаў. Што датычыцца скаргаў, то яны ад удзельнікаў перадвыбарнай гонкі паступаюць, але практычна ўсе пасля разгляду прызнаюцца неабгрунтаванымі, сказала кіраўнік ЦВК. “Гэтыя выбары праходзяць значна больш ажыўлена ў плане вядзення перадвыбарнай агітацыі. У нас упершыню на мясцовых выбарах з’явіліся вулічныя мерапрыемствы. Гэта ўсё заслуга БРСМ і аб’яднання “Белая Русь”. Лідзія Ярмошына адзначыла, што моладзь у Беларусі складае 25 працэнтаў насельніцтва, таму іх галасы істотным чынам уплываюць на волевыяўленне выбаршчыкаў. Таксама старшыня ЦВК дадала, што чакаецца даволі высокая датэрміновая яўка выбаршчыкаў. “У нас звычайна датэрміновая яўка даволі актыўная. Гэта тлумачыцца тым, што бюджэтнікі, студэнты, многія пенсіянеры галасуюць датэрмінова. Старшыня ЦВК расказала, што выбарчыя камісіі працуюць максімальна чэсна і празрыста. А флагманам гэтага руху нечакана выступіў горад Жабінка – раённы цэнтр Брэсцкай вобласці. У Жабінкаўскім раёне літаральна ўсе урны для галасавання аказаліся празрыстымі.

БелТА.

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*