На парозе – Масленіца!

Дар’я НІКАНЧУК. Фота Святланы КІСЛАЙ.
На працягу тыдня перад Вялікім постам веруючыя святкуюць Масленіцу. З нагоды свята ў нядзелю каля храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы ў Жабінцы прайшла дабрачынная акцыя. Падчас “Вясёлай Масленіцы” жадаючым прапаноўвалася паспрабаваць бліны ўласнага прыгатавання. Акрамя бліноў з разнастайным начыннем, можна было падсілкавацца духмянымі пірагамі, трубачкамі ды абаранкамі. Гарбата ў кубачкі разлівалася з вялікіх самавараў. На марозе ды ў добрай кампаніі стравы былі вельмі смачнымі! Арганізатары выказваюць падзяку ўсім удзельнікам дабрачыннай акцыі. Атрыманыя сродкі будуць перададзены на будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага ў нашым горадзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.