З візітам на Жабінкаўшчыну

З візітам на Жабінкаўшчыну

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Белавежскай выбарчай акругі № 8 Жанна Стаціўка ў аўторак наведала Жабінкаўшчыну.

Яе найперш цікавіла, наколькі актыўна на выбарчых участках райцэнтра жабінкаўцы карыстаюцца магчымасцю датэрмінова прагаласаваць за кандыдатаў у сельскія, раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў. На ўсіх без выключэння ўчастках створаны ўмовы, каб выбаршчыкі, што не змогуць прагаласаваць 18 лютага, змаглі аддаць свой голас за кандыдата датэрмінова. Затым Жанна Уладзіміраўна пабывала ў спецшколе-інтэрнаце для дзяцей з аслабленым зрокам. Дырэктар установы Аляксандр Кавальчук паказаў, як невідушчыя дзеці вучацца чытаць і пісаць з дапамогай шрыфта Брайля. Некаторыя дзеці прадэманстравалі свае ўменні падчас урокаў. Жанна Стаціўка цікавілася таксама ўмовамі пражывання ў інтэрнаце, медыцынскім абслугоўваннем, харчаваннем, пазашкольным развіццём хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не могуць
паўнавартасна бачыць або ўвогуле не бачаць фарбы свету. Затым дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі гатова была выслухаць пажаданні і просьбы жабінкаўцаў, што запісаліся да яе на прыём, які адбыўся ў райвыканкаме. На гэты раз Жанне Уладзіміраўне давялося выслухаць усяго два пытанні па тэлефоне. Адзін заяўнік скардзіўся на няякасны прыём тэлевізійных праграм кабельнага тэлебачання, а другі цікавіўся, калі нарэшце ў аграгарадок Вялікія Якаўчыцы прыйдзе блакітнае паліва. Дэпутат дала грунтоўныя адказы на вусныя звароты жабінкаўцаў.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*