Да ведама выбаршчыкаў

Паводле арт. 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кожнаму выбаршчыку забяспечваецца магчымасць у памяшканнях для галасавання праверыць, ці ўключаны ён у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, і ці правільна ў спісе ўказаны звесткі аб ім.
Выбаршчыкі, якія з-за стану здароўя ці з іншых уважлівых прычын не змогуць прыйсці ў памяшканне для галасавання, пісьмова або вусна ажно да 18 гадзін
18 лютага 2018 г. могуць звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы іх знаходжання ў дзень выбараў (арт. 54 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці 18 лютага 2018 г.
знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, могуць з 13 па 17 лютага з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 прагаласаваць датэрмінова ў памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі (арт. 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
У дзень выбараў 18 лютага 2018 г. галасаванне праводзіцца з 8.00 да 20.00. На аснове спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, выбаршчыку выдаецца бюлетэнь для галасавання пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); вадзіцельскага пасведчання; пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда, студэнцкага білета (пры наяўнасці ў іх фотаздымкаў), даведкі органа ўнутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт), віду на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
Жабінкаўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.