“Уплываюць на лёс нашай сям’і”

Аляксандр Стоцік (на здымку) нядаўна адзначыў свой 19-ты дзень нараджэння. Паводле заканадаўства, паўналецце дае яму магчымасць удзельнічаць у сёлетняй выбарчай кампаніі. Дадзім яму слова.
– Я працую механізатарам на ферме, – расказвае Аляксандр. – Уласна кажучы, уся наша сям’я рупіцца ў ААТ “Вазнясенскі”: тата Мікалай – механізатар, сястра Ірына – загадчык фермы “Агароднікі”, мама Святлана – аператар машыннага даення. Ёсць яшчэ малодшая сястрычка. Праўда, яна пакуль у школе вучыцца.
Зразумела, мяне вельмі цікавяць падзеі, што адбываюцца ў краіне. І пра выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, што пройдуць 18 лютага, ведаю шмат. Адкуль? Мы ўсёй сям’ёй чытаем “Сельскую праўду”. Пра кандыдатаў у дэпутаты там многа друкуецца. Ёсць уся патрэбная інфармацыя і ў “кутку выбаршчыка”, што месціцца ў адміністрацыйным будынку нашага таварыства.
На нашым Вежкаўскім выбарчым участку № 18 будуць галасаваць 400 чалавек з навакольных вёсак. Адзін з кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў – дырэктар цукровага завода Віктар Міронаў. Мы ўсёй сям’ёй вырашылі падтрымаць яго кандыдатуру. У раённы Савет, як ведаю, вылучаюцца старшыня Крыўлянскага сельвыканкама Анатоль Марчук і дырэктар ААТ “Арэпічы” Павел Шыдловіч. Добра ведаю іх абаіх. А ў мясцовыя вылучаюцца дырэктар нашай гаспадаркі Надзея Кандрацюк, заатэхнік Мікіта Кузьміч і мой непасрэдны начальнік – інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка Андрэй Галавейка. Тут, зразумела, нават не абмяркоўваецца: гэтыя людзі ўплываюць на лёс нашай сям’і. Таму абавязкова прыйду на ўчастак для галасавання і зраблю свой выбар. Асабліва цікава, бо буду галасаваць упершыню.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.