Новаўвядзенні для аўтамабілістаў

Тэхнічны агляд можна прайсці на дыягнастычнай станцыі № 222, якая знаходзіцца ў Жабінцы на вуліцы Міру, 21. Летась арганізацыі раёна і яго жыхары прадаставілі на станцыю 5341 транспартны сродак, было выдадзена 4760 дазволаў на допуск іх да ўдзелу ў дарожным руху.
У адпаведнасці з пунктам 25 Палажэння аб парадку правядзення дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, зацверджанага Пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2008 года № 630 у рэдакцыі Пастанаўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2017 года № 933 з 1 студзеня 2018 года пры ўнясенні змен у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (ТС) (тэхпашпарт), выдачы яго дубліката, новага сертыфіката, а таксама ў выпадку дзяржаўнай рэгістрацыі ТС новым уладальнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху адзнака ў сертыфікат пераносіцца пасля пацверджання факту выдачы дазволу на допуск ТС да ўдзелу ў дарожным руху.
Нагадваем таксама пра неабходнасць выкарыстання зімовых шын на аўтамабілях з 1 снежня па 1 сакавіка.
Дзмітрый ХАРКОВІЧ, начальнік ДС № 222 Жабінкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.