Перамога любой цаной

Дзяржаўныя закупкі – гэта інструмент для выканання прыярытэтных задач функцыянавання, забеспячэння мадэрнізацыі і інавацыйнага абнаўлення эканомікі. Аб’ём дзяржаўных закупак у Беларусі за мінулы год склаў 3,3 млрд. долараў ЗША, або 7 % ад валавога ўнутранага прадукта, менавіта таму дадзенай сферы надаецца асаблівая ўвага з боку дзяржавы.
Дзяржаўныя закупкі ў Беларусі пабудаваны на прынцыпах эфектыўнага расходавання грашовых сродкаў, галоснасці і празрыстасці, добрасумленнай канкурэнцыі, а таксама, што немалаважна, падтрымкі айчынных пастаўшчыкоў.
Аднак, як паказваюць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, некаторыя суб’екты гаспадарання, прымаючы ўдзел у дзяржаўных закупках, спрабуюць “абысці” закон, бо вельмі спакуслівым бывае вый-грыш і наступныя за ім выплаты.
Так, пры правядзенні працэдур дзяржаўных закупаў (конкурсаў, працэдур запыту коштавых прапаноў) цэны прапаноў удзельнікаў для мэт параўнання і ацэнкі прапаноў памяншаюцца адпаведна на 15 ці 25 працэнтаў. Так званая прэферэнцыяльная папраўка ў памеры 15 % прымяняецца да кошту ўдзельнікаў, якія прапануюць тавар (працу, паслугу) паходжання Рэспублікі Беларусь і (ці) краін, якім прадастаўлены нацыянальны рэжым, а вось прэферэнцыяльная папраўка ў памеры 25 % – да ўдзельнікаў, якія прапануюць тавар (працу, паслугу) уласнай вытворчасці, у якіх колькасць інвалідаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў.
Менавіта прэферэнцыяльная папраўка ў памеры 25 % і стала аб’ектам спекуляцый з боку УПП “Д”, што і было ўстаноўлена падчас пазапланавай праверкі, праве-
дзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.
Так, вышэйназванае прадпрыемства, беручы ўдзел у электронных аўкцыёнах, якія праводзяцца бюджэтнымі арганізацыямі, заяўляла пра сваё права на прымяненне прэферэнцыяльнай папраўкі ў памеры 25 % шляхам падавання няпэўных звестак пра суадносіны інвалідаў да спісачнай колькасці працаўнікоў.
Такім чынам УПП “Д” атрымлівала перавагу пры ацэнцы і параўнанні прапаноў перад іншымі ўдзельнікамі ў выглядзе прэферэнцыяльнай папраўкі ў памеры 25 %
і за няпоўныя тры гады стала пераможцам 11 электронных аўкцыёнаў, праведзеных бюджэтнымі арганізацыямі. Гэта нанесла вышэйназваным арганізацыям шкоду ў выглядзе залішняй выплаты УПП “Д” сродкаў рэспубліканскага бюджэту на агульную суму 40 000 BYN. Дадзеную шкоду прыйдзецца пакрыць, а службовая асоба УПП “Д”, якая прадставіла няпэўныя звесткі, панясе пакаранне ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Як бачым, перамога любой цаной часам можа занадта дорага абысціся.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.