Святлана БЯЛЯК.
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне Савета па каардынацыі работы дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў раёна па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Аб рабоце наркалагічнай службы Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы па прафілактыцы і лячэнню ад алкагольнай залежнасці абавязаных асобаў, бацькоў, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, далажыў галоўны ўрач Анатоль Лаўрукевіч.
– У раёне налічваецца 53 абавязаныя асобы, з якіх на ўліку ў нарколага стаяць 43, – гаварыў Анатоль Іванавіч. – З іх шэсць чалавек летась былі адпраўлены на прымусовае лячэнне ў ЛПП, яшчэ столькі ж прайшлі першую медыцынскую камісію. Чатыры пацыенты пралячыліся ў Брэсцкім абласным наркалагічным дыспансеры, 23 пацыенты лячыліся амбулаторна. З іх у васьмі захоўвалася рэмісія каля паўгода.
Пяцёра абавязаных асоб увогуле адмовіліся ад супрацьалкагольнага лячэння.
У раённым банку дадзеных СНП 55 сем’яў, з якіх на ўліку ва ўрача-нарколага – 36 (або 47 чалавек). 30 бацькам назначана лячэнне ад “зялёнага змея”, 17-ці з іх прынятыя меры дапамаглі. За мінулы год знята з наркаўліку з рэмісіяй 10 бацькоў.
Пітушчы чалавек – бяда ў сям’і. За мінулы год урач-нарколаг райбальніцы выязджала на вясковыя ўрачэбныя ўчасткі, ФАПы, у сельсаветы, праводзіла кансультацыі з 70 асобамі, залежнымі ад алкаголю, назначала медыкаментознае лячэнне і г. д.
Пасля абмеркавання выступлення Анатоля Лаўрукевіча каардынацыйны савет прыняў адпаведныя рашэнні.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%