У райвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях, на якой прысутнічалі старшыні сельгасарганізацый, сельвыканкамаў. На парадку дня абмяркоўвалася пытанне кантролю за тэхнічным станам збудаванняў, абмежавання доступу ў неэксплуатуемыя аб’екты. Як паведаміў старшы інжынер Жабінкаўскага РАНС Аляксандр Батуля, у цэлым уласнікі сочаць за тэхнічным станам аб’ектаў, прымаюць меры па абмежаванні доступу ў закінутыя будынкі.
У снежні было абследавана 66 такіх аб’ектаў. Як аказалася, лёгка можна патрапіць у пустуючы будынак ТАА “БелЦели” (па вул. Кароткіна), а таксама ТАА “АнгелоДекор” (будынак былога спіртзавода, што ў аграгарадку Ленінскі). Староннім людзям (асабліва дзецям), зразумела, там няма чаго рабіць: адчыненыя каналізацыйныя люкі на тэрыторыі, паўзгнілыя драўляныя шчыты могуць стаць прычынай траўмы ці трагедыі. На думку дакладчыка, трэба нарэшце дэманціраваць паўразбураныя будынкі цялятніка ў вёсцы Булькова і майстэрні ў Федзькавічах; абмежаваць доступ на аб’екты былога ваеннага гарадка № 27 ля Арэпічаў; прадаставіць заяўкі ў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” на зразанне небяспечных дрэў; накіроўваць паведамленні ўласнікам пустуючых дамоў, каб тыя падтрымлівалі тэрыторыю будынкаў у належным стане, праводзіць рэйды па выяўленні аварыйных, небяспечных збудаванняў з мэтай недапушчэння на іх тэрыторыю пабочных асоб і інш.
Па выніках даклада камісія прыняла адпаведныя рашэнні.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%