Аддзел адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага райвыканкама, ДУА “Жабінкаўскі СПЦ”, ІСН у гэтыя святочныя дні праводзяць дабрачынную акцыю “Дарога да сэрца”. Мэта акцыі – падарыць свята дзецям, якія выхоўваюцца ў неблаганадзейных сем’ях і што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Яны таксама чакаюць цудаў на калядныя святы. Вы, паважаныя чытачы, таксама можаце споўніць дзіцячую мару – дапамагчы набыць саладосці і канцылярскія прылады, якія будуць перададзены хлопчыкам і дзяўчынкам, пазбаўленым сямейнага цяпла і любові.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%