Шматграннай навукі адкрыцці

Алёна НІКАНЧУК.

Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Крыўлянскай сярэдняй школы Вольга Марчук, з 8 лістапада па 9 снежня ва ўстанове праходзіў месячнік навукі. У ім прыняў удзел увесь педагагічны калектыў школы і былі задзейнічаны ўсе ўзроставыя катэгорыі навучэнцаў.
Так, у рамках месячніка прайшлі адкрытыя ўрокі па біялогіі, фізіцы, беларускай і рускай мовах, асновах бяспекі жыццядзейнасці, фізічнай культуры і здароўю, па прадмеце “Чалавек і свет”.
Пятнаццаць навучэнцаў школы 8-11 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Па яе выніках заваявана 10 дыпломаў, з якіх шэсць ІІ ступені і чатыры – ІІІ-й.
Традыцыйна прайшла школьная навукова-практычная канферэнцыя “З навукай у будучыню”, на якую былі прадстаўлены чатыры даследчыя работы. Тры з іх паўдзельнічалі ў раённай канферэнцыі. У выніку дзве работы адзначаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў.
З мэтай пашырэння кругагляду навучэнцаў, развіцця іх інтэлектуальнага і разумовага патэнцыялу ў шосты школьны дзень прайшла гульня “Што? Дзе? Калі?” для вучняў 9-11 класаў і забаўляльная праграма “Вялікая магутная руская мова” для вучняў 5-8 класаў.
У рамках месячніка навукі былі праведзены таксама пазакласнае мерапрыемства для шасцікласнікаў “Па слядах Піфагора” і пазнаваўчая праграма для вучняў 3-4 класаў “З гісторыі ўзнікнення паперы”.
Навучэнцы школы здзейснілі цікавыя экскурсіі ў сталічны музей “Квантум” і раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.