Калі вы пачулі выбух ці адчулі, што будынак губляе трываласць, пастарайцеся як мага хутчэй пакінуць яго. Рухайцеся па лесвіцы (не на ліфце, бо ён у любы момант можа выйсці са строю). Не паддавайцеся паніцы і захоўвайце спакой, спыняйце тых, хто збіраецца скакаць з балконаў і вокнаў з паверхаў вышэй першага, а таксама праз зашклёныя вокны. Трапіўшы на вуліцу, не стойце побач з будынкам, перайдзіце на адкрытую плошчу.
Калі вы не змаглі пакінуць збудаванне, займіце найбольш бяспечае месца: праёмы пад балкамі каркаса. Калі магчыма, схавайцеся пад стол – ён абароніць вас ад падаючых прадметаў і абломкаў. Калі з вамі знаходзяцца дзеці, прыкрыйце іх сабою. Адчыніце дзверы з кватэры, каб забяспечыць сабе выхад у выпадку неабходнасці. Трымайцеся далей ад вокнаў, электрапрыбораў, тэрмінова адключыце ваду, электрычнасць і газ. Калі ўзнік пажар, пастарайцеся яго ліквідаваць. Выкарыстоўвайце тэлефон для выкліку выратавальнікаў, урачоў, прадстаўнікоў органаў правапарадку. Не выходзьце на балкон. Не карыстайцеся запалкамі, бо існуе верагоднасць уцечкі газу. Званіце па нумарах 101 ці 112.
…калі вы апынуліся ў завале?
Дыхайце глыбока, не паддавайцеся паніцы, верце, што дапамога прыйдзе абавязкова. Пастарайцеся аглядзецца і пашукаць магчымае выйсце; вызначце, дзе вы знаходзіцеся, ці ёсць побач людзі, прыслухайцеся, падайце голас. Памятайце, што чалавек можа абыходзіцца без вады і ежы доўгі час, калі не будзе дарма расходаваць энергію. Пашукайце ў кішэнях ці паблізу светлавыя або гукавыя сігналы (напрыклад, ліхтарык, люстэрка, металічныя прадметы, якімі можна пагрукаць па трубе ці сцяне і гэтым прыцягнуць увагу). Калі адзіны шлях да выйсця – вузкі лаз – праціскайцеся праз яго. Калі ёсць магчымасць, паведаміце пра завал па тэлефонах 101 ці 112.
Аляксандр БАТУЛЯ, старшы інжынер Жабінкаўскага РАНС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%