Мяняеце цыгарэтку на цукерку?

Мяняеце цыгарэтку на цукерку?


Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.

Падчас завяршальных этапаў рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” жабінкаўцаў чакаў не адзін сюрпрыз. Так, у рэстаране “Вясёлка” і ў гандлёвым аб’екце “Кулінарыя” прайшлі пазнавальныя сустрэчы “Абед без цыгарэт”. Спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС Ганна Усцьянчык расказала прысутным пра выпадкі пажараў праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і прывяла сумную статыстыку. Для наведвальнікаў яна пакінула ў гэтых установах інфармацыйныя лістоўкі і буклеты.
Ганна Анатольеўна завітала таксама ў трэцюю адзінаццацігодку і гарадскі ліцэй. У школе з вучнямі 6-7 класаў спецыяліст РАНС пагутарыла на тэму здаровага ладу жыцця, нагадала, якой небяспецы пры курэнні падвяргаюцца арганізм чалавека, тыя, хто побач, навакольны свет. Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў займальных конкурсах і віктарынах “Прафесіянал”, “Эвакуацыя”, “Праверка спрытнасці”, “Мастакі”. На памяць яны атрымалі карысную літаратуру па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Не менш цікавай стала для выпускнікоў ліцэя класная гадзіна “Курэнне – небяспечна для жыцця”. Ганна Усцьянчык нагадала правілы пажарнай бяспекі дома і ва ўстановах адукацыі, пазнаёміла навучэнцаў з мабільным дадаткам “МНС. Дапамога побач”. Школьнікі сталі ўдзельнікамі цікавых конкурсаў, з дапамогай паветраных шароў праверылі свой аб’ём лёгкіх, адказалі на пытанні прафілактычнай віктарыны. Напрыканцы сустрэчы атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю “Геаметрыя бяспекі”.
Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС разам з актывістамі моладзевай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і РК ГА “БРСМ” на тэрыторыі гандлёвага рынка правялі мерапрыемства пад дэвізам “Абмяняй цыгарэту на цукерку”. Людзям, якія маюць гэтую шкодную звычку, арганізатары расказвалі пра мэты акцыі, перадавалі лістоўкі з актуальнай інфармацыяй і прапаноўвалі замест цыгарэты атрымаць салодкі пачастунак.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*